Вашынгтан Луіс Перэйра ды Соза

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вашынгтан Луіс Перэйра ды Соза
Remove ads

Ва́шынгтан Луі́с Перэ́йра ды Со́за (парт.: Washington Luís Pereira de Sousa; 26 кастрычніка 1869, Макаэ, Рыа-дэ-Жанэйра, Бразільская імперыя — 9 жніўня 1957, Сан-Паўлу, Бразілія) — бразільскі адвакат і палітык, 13-ы прэзідэнт Бразіліі (1926—1930).

Хуткія факты Вашынгтан Луіс Перэйра ды Соза, 13-ы прэзідэнт Бразіліі ...

Вашынгтан Луіс — апошні прэзідэнт, які кіраваў у перыяд Старой рэспублікі.

Remove ads

Біяграфія

У 1920—1924 гадах Вашынгтон Луіс займаў пасаду губернатара штата Сан-Паўлу. У 1926 годзе балатаваўся на пасаду прэзідэнта Бразіліі і перамог.

Калі Луіс прыйшоў да ўлады, ён вызначыў прыярытэтнымі задачамі для свайго ўрада будаўніцтва дарог і правядзенне фінансавай рэформы. Каб дамагчыся фінансавай стабілізацыі, ён прыступіў да стварэння нацыянальнага залатога запасу, прычым на першым этапе — шляхам тых жа міжнародных пазык.

Падчас крызісу 1929 года ён у значнай ступені страціў падтрымку эліты. У 1930 годзе ён, у парушэнне дамоўленасцей «палітыкі кавы з малаком», назваў сваім пераемнікам Жуліу Прэстыса, таксама выхадца з Сан-Паўлу. У выніку, з-за незадаволенасці гэтым крокам апазіцыі, 24 кастрычніка, незадоўга да заканчэння сваіх паўнамоцтваў, Вашынгтан Луіс страціў уладу падчас рэвалюцыі 1930 года. Да ўлады прыйшла часовая хунта, якая ў той жа дзень арыштавала прэзідэнта і пасадзіла яго ў форт Капакабана[3].

Пасля вызвалення Луіс эміграваў у ЗША, затым некаторы час жыў у Еўропе. У 1947 годзе ён вярнуўся ў Бразілію, але адмовіўся вяртацца ў палітыку.

Remove ads

Зноскі

  1. Washington Luis // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
  2. Вакол свету. Гісторыя Бразіліі(недаступная спасылка)

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads