Юшка Гойцавіч
(XV ст.) намеснік новагародскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Юшка Гойцавіч, або Юрый Гойцавіч (Georgius Goyczowicz, Юшко Кгоицевич, pan Juszko Golcewicz; XV ст. — пасля 1461 і да 1468) — літоўскі баярын, староста новагародскі (зг. 1461)[2].
Напэўна, паходзіў з літоўскага баярскага роду, магчыма, роднаснага Давойнам, бо знак пячаткі яго брата Івашкі на дакуменце 1433 года падобны да іх герба. Таксама вядомы брат Федзька Гойцавіч.[2][3]
Тым часам як брат Івашка быў прыхільнікам вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча, паводле «Хронікі Быхаўца», пан Юшка браў удзел у Ашмянскай бітве (1432) на баку вялікага князя Свідрыгайлы і трапіў у палон. Напэўна, неўзабаве вялікі князь Жыгімонт прымірыўся з палонным.[4]
Вотчынныя ўладанні Гойцавічаў размяшчаліся, напэўна, у Новагародскім павеце. Пасля лета 1436 года атрымаў ад вялікага князя Жыгімонта «двор» Рэпухаў у Віцебскай зямлі. У 1440—1443 гады загадам ваяводаў Даўгірда і Гаштольда атрымаў сёлы Сеніна Фядосеўскае Дажыравічы ў Слонімскім павеце[2][5], а таксама Гошчава[6], якое раней трымаў Гард. Таксама ў Слонімскім павеце трымаў Ласасін[3]. На думку Севярына Віславуха, у складзе Ласасінскага маёнтка былі мястэчка Ражана, «дварэц» Бялавічы і «сяльцо» Байковічы, якія пазней ўтваралі адзіны комплекс, гэта як факт даецца ў літаратуры[7]. Рацыя Віславуха пацвярджаецца адносна Бялавічаў, дзе ў 1460-я гады пан Юшка даў зямлю свайму слугу Андрыяну[8][9], але пра Ражану і Байковічы такіх звестак няма. Таксама пан Юшка з братам Івашкам трымалі Туганавічы[10][11].
Вызнаваў каталіцтва. Фундаваў 2 жніўня 1442 года касцёл у сваім сяле Крошыне Новагародскага павета[4], адным са сведкаў быў брат Федзька.[3]
У 1461 годзе склаў тастамент, якім сваю «выслугу на вялікім князю Жыгімонце» — «двор» Рэпухаў з «дварцом» Ваўкавічы, «дварцом» Мілотынню, даннікамі Капеньчычамі, даннікамі на Белай[12] і даннікамі Шырневічамі — запісаў жонцы.[13] Памёр да 1468 года.
Быў жанаты з Ганнай Даўгірдаўнай, дзяцей яны не мелі.[2][3] Пазней Ганна ўзяла другі шлюб з панам Іванам Іллінічам.
Remove ads
Зноскі
- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 227. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
- Полехов 2015, с. 628.
- Пятраўскас 2014, с. 227.
- Полехов 2015, с. 629.
- LM. Kn. 3. — P. 19.
- LM. Kn. 3. — P. 58.
- Федорук А. Т. Старинные усадьбы Берестейщины (руск.) / А. Т. Федорук; ред. Т. Г. Мартыненко. — 2-е изд. — Мн.: БелЭн, 2006. — С. 244. — 576 с: ил. — 1 500 экз. — ISBN 985-11-0383-7.
- Wysłouch, Seweryn. Rozwój granic i terytorjum powiatu Kobryńskiego do połowy XVI wieku. — [s.n.] (Wilno : Zakłady Graficzne «Znicz»), 1930. — Odb.: Ateneum Wileńskie. R. 6 (1929), z. 3-4. — S. 1-2.
- РИБ Т. 27. — СПб, 1910. — Стб. 441, № 126.
- Федорук А. Т. Старинные усадьбы Берестейщины (руск.) / А. Т. Федорук; ред. Т. Г. Мартыненко. — 2-е изд. — Мн.: БелЭн, 2006. — С. 291. — 576 с: ил. — 1 500 экз. — ISBN 985-11-0383-7.
- 29. Гарадняны // Род Іллінічаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVI стагоддзях. — Мір: Музей «Замкавы комплекс „Мір“», 2015. — 374 с. — С. 228.
- Насевіч В. Л. У складзе Вялікага княства Літоўскага // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Крупскага р-на. — Мн., 1999. — С. 37-64, 70-73.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads