Станіслаў Аляксеевіч Ваўпшасаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Станіслаў Аляксеевіч Ваўпшасаў
Remove ads

Станіслаў Аляксеевіч Ваўпшасаў (літ.: Stanislovas Vaupšas; 27 ліпеня 1899 — 19 лістапада 1976) — савецкі разведчык, Герой Савецкага Саюза (1944), палкоўнік. Работнік цэнтральнага апарату НКУС СССР у 1930-х гадах. Начальнік участка на будаўніцтве канала Масква — Волга, які будаваўся сіламі вязняў Дзмітраўлага[ru]. Адзін з арганізатараў савецкага партызанскага руху на Беларусі ў часы Другой сусветнай вайны[1]. У 1945 годзе начальнік аператыўнай групы НКДБ «па ачыстцы тылу ад агентуры праціўніка» ў Маньчжурыі.

Хуткія факты Станіслаў Аляксеевіч Ваўпшасаў, Мянушка ...
Remove ads

Біяграфія

У РСЧА з 1918 года. У Грамадзянскую вайну ўдзельнічаў у баях на Заходнім фронце. У 1920—1924 гадах знаходзіўся на падпольнай рабоце па лініі актыўнай разведкі ў Заходняй Беларусі (на тэрыторыі Польшчы)[1].

З 1925 года ў органах НКУС. У 1927 годзе скончыў Курсы камандзірскага складу РСЧА. У 1930-я гады працаваў у органах ДПУ БССР, быў начальнікам участка на будаўніцтве канала Масква — Волга.

У 1937—1939 гадах удзельнічаў у Грамадзянскай вайне ў Іспаніі[1] як старшы саветнік пры штабе 14-га партызанскага корпуса рэспубліканскай арміі па разведвальна-дыверсійных аперацыях (пад псеўданімамі «Шароў» і «таварыш Альфрэд»), здзяйсняў разведку ў тыле франкісцкіх войск. Пасля паражэння рэспубліканцаў вывез архівы рэспублікі.

З 1939 года — у цэнтральным апараце НКУС СССР. У часе савецка-фінскай вайны ўдзельнічаў у фарміраванні разведвальна-дыверсійных груп. У 1940—1941 гадах пад аператыўных псеўданімам «Якаў» быў разведчыкам-нелегалам у Фінляндыі і Швецыі. Пасля вяртання ў СССР быў накіраваны ў распараджэнне Асобай групы — 2-га Аддзела НКУС СССР.

З верасня 1941 года — камандзір батальёна АМСБАПа НКУС СССР, прымаў удзел у бітве пад Масквой[1]. У сакавіку 1942 года ўзначаліў разведвальна-дыверсійную групу, пазней партызанскі атрад «Мясцовыя» пад псеўданімам «Градаў», які дзейнічаў у Мінскай вобласці, камандзір атрада да ліпеня 1944 года[1]. У 1943—1944 гадах сябра Мінскага падпольнага гаркама КП(б)Б.

У 1945 годзе працаваў у цэнтральным апараце НКДБ ў Маскве. У жніўні 1945 удзельнічаў у баявых аперацыях супраць Японіі, затым быў начальнікам аператыўнай групы НКДБ па ачыстцы тылу ад агентуры праціўніка ў Маньчжурыі[1].

Са снежня 1946 года — начальнік разведаддзела МДБ Літоўскай ССР. Удзельнічаў у барацьбе з ляснымі братамі. З 1958 года — у запасе.

Пахаваны ў Маскве на Увядзенскіх могілках (участак № 29).

Remove ads

Узнагароды

  • Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 5 лістапада 1944 года «Аб прысваенні звання Героя Савецкага Саюза работнікам Народнага Камісарыята Дзяржаўнай Бяспекі СССР» за ўзорнае выкананне спецыяльных заданняў у тыле праціўніка і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства Ваўпшасаву Станіславу Аляксеевічу было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 5115).
  • Узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна, ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 1- й і 2-й ступеняў, Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалямі.
Remove ads

Памяць

Імем Станіслава Ваўпшасава названая вуліца ў Партызанскім раёне Мінска, усталяваная мемарыяльная дошка[1].

Сачыненні

Зноскі

  1. Ваупшасов Станислав Алексеевич // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 105. — 737 с.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads