Вежавіца гладкая
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ве́жавіца гладкая[1], Вежавіца голая[2] (Turritis glabra) — від кветкавых раслін з роду Вежавіца (Turritis) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне

Аднагадовая, двухгадовая, зрэдку шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30—135[2] см, шызаватага колеру. Сцябло прамастойнае. Лісце сядзячае, чаргаванае па даўжыні сцябла і ў прыкаранёвай разетцы. Лісце простае, суцэльнае. сцябловае лісце авальна-ланцэтнае, прыкаранёвае — ланцэтнае, звужанае да асновы, зубчастае. Кветкі дробныя, жаўтавата-белыя, з чатырма пялёсткамі, у гронкападобных суквеццях. Плод — сухі стручок.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і горных раёнах Паўночнай Афрыкі. Як заносны від сустракаецца на тэрыторыі ЗША і Канады. Расце на сухіх лугах, палянах і ўзлесках, каля дарог, на пустках. Святлолюбівая расліна. Мезафіт.
Лекавая расліна.
Сінонімы
Паводле сайта The Plant List:
- Arabis crepidiopoda Griseb. ex Pant.
- Arabis excelsa Prokh.
- Arabis glabra (L.) Bernh.
- Arabis glabra var. furcatipilis M.Hopkins
- Arabis glabra var. glabra
- Arabis glabra subsp. pseudoturritis (Boiss. & Heldr.) Maire
- Arabis macrocarpa Torr.
- Arabis perfoliata Lam.
- Arabis pseudoturritis Boiss. & Heldr.
- Arabis turritis Vest
- Crucifera turritis E.H.L.Krause
- Erysimum glabrum Kuntze
- Erysimum glastifolium Crantz
- Psilarabis glabra Fourr.
- Sisymbrium simplicissimum Lapeyr.
- Turritis dregeana Sond.
- Turritis glabra var. lilacina O. E. Schulz
- Turritis macrocarpa Nutt.
- Turritis perfoliata Neck.
- Turritis pseudoturritis (Boiss. & Heldr.) Velen.
- Turritis rigida Wall.
- Turritis stricta Host
Беларускія народныя назвы: палявы лянок, пушнік[2].
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 134. — 160 с. — 2 350 экз.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads