Велікодная бабка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Велікодная бабка
Remove ads

Веліко́дная ба́бка — святочны пірог з разынкамі і міндалём, які падаюць на Вялікдзень.

Хуткія факты Велікодная бабка, Уваходзіць у нацыянальныя кухні ...

Гэты салодкі пірог некалькі дзён захоўвае мяккасць і свежасць. Мела пашырэнне ў Вялікім Княстве Літоўскім прынамсі з XIV стагоддзя[1].

Remove ads

Складнікі

Для прыгатавання велікоднай[2] бабкі патрабуюцца: літр мукі, 10 жаўткоў, 5 яек, шклянка малака, 200 грам цукру, 130 грам разынак без костачак, паўшклянкі топленага масла, 65 грам міндалю, 50 грам дражджэй і 65 грам цукатаў або апельсінавай цэдры, смажанай у цукры. Таксама выкарыстоўваюць алей і паніровачныя сухары для формы[1].

Прыгатаванне

Паўлітра мукі разводзяць шклянкай цёплага малака, змяшанага з дражджамі (50 грам). Атрыманае перамешваюць і пакідаюць у цёплым месцы, каб расло цеста. Калі цеста ўздымецца, пакрысе даліваюць 10 узбітых жаўткоў і 5 яек, якія перамешваюць. Затым дасыпаюць рэшту мукі і ўзбіваюць цеста, пакуль не пачне адставаць ад рук. Пасля ўсыпаюць 200 грам цукру і ўліваюць топленае масла пакаёвай тэмпературы. Урэшце ўкідваюць тонка нарэзаны ўздоўж міндаль (65 г), разынкі (130 г) і цукаты. Атрыманае размешваюць і кладуць у форму, змазаную алеем і абсыпаную сухарамі. Пры гэтым, форму запаўняюць напалову. Калі цеста дадаткова падрасце, пірог выпякаюць у гарачай печы гадзіну і 15 хвілін[1].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads