Венеты Адрыятыкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Венеты (лац.: Veneti) † — старажытны індаеўрапейскі народ на поўначы Адрыятыкі.
Паходжанне
Страбон лічыў венетаў Адрыятыкі часткай венетаў-кельтаў, аднак у яго час было прынята лічыць, што венеты — нашчадкі малаазіяцкіх энетаў[1].
Нягледзячы на тое, што ад венетаў захавалася дастаткова шмат запісаў на іх роднай мове, паходжанне гэтага народа ў наш час з'яўляецца дыскусійным. Большасць сучасных даследчыкаў адносіць іх або да ілірыйцаў, або да італікаў, або да самастойнай групы індаеўрапейцаў.
Remove ads
Гісторыя
Венеты з'явіліся на поўначы адрыятычнага ўзбярэжжа сучаснай Італіі ў канцы 2 тысячагоддзя да н. э., адкуль яны выціснулі больш старажытны народ эўганеі, што насяляў гэтую тэрыторыю з часоў неаліту і быў вымушаны зысці ў Альпы, дзе відавочна змяшаўся з рэтамі. У сярэдзіне 1 тысячагоддзя да н. э. частку зямель венетаў захапілі кельты. Венеты выступалі саюзнікамі рымлян у войнах з кельтамі і карфагенянамі. У I ст. да н. э. былі канчаткова далучаны да рымскай дзяржавы і пазней раманізаваны. Магчыма, што нашчадкамі венетаў з'яўляюцца фрыулы.
Remove ads
Тапонімы
Зноскі
- Страбон, Кніга 12:III:8, III:25
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads