Венскі ўніверсітэт прыкладнога мастацтва
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Венскі ўніверсітэт прыкладнога мастацтва (ням.: Universität für angewandte Kunst Wien) — аўстрыйская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у Вене.
Remove ads
Гісторыя
- 1868—1918 — мастацкая школа Імператарскага і каралеўскага музея мастацтваў і прамысловасці
- 1919—1937 — мастацкая школа Аўстрыйскага музея мастацтваў і прамысловасці
- 1937—1941 — Дзяржаўная мастацкая школа ў Вене
- 1941—1945 — Імперская школа прыкладнога мастацтва ў Вене
- 1945—1948 — Вышэйшая школа прыкладнога мастацтва ў Вене
- 1948—1970 — Акадэмія прыкладнога мастацтва ў Вене
- 1970—1998 — Вышэйшая школа прыкладнога мастацтва ў Вене
- 1999 — Венскі ўніверсітэт прыкладнога мастацтва
Remove ads
Агульная характарыстыка
Студэнты прадстаўляюць 70 краін, сярод якіх больш за ўсё з Аўстрыі (60 %), краін ЕС (25 %) і іншых краін свету (15 %). Студэнты рэгулярна ўдзельнічаюць у выставах, перформансах, сцэнічных пастаноўках ─ колькасць такіх мерапрыемстваў складае некалькі сотняў у год. У структуру вучэльні ўваходзяць студыя керамікі, пераплётны цэх, некалькі майстэрняў, у якіх адпрацоўваюць прафесійныя навыкі будучыя спецыялісты па тэхналогіі апрацоўкі тканін, металаў, драўніны і інш.
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads