Верашчагіна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Верашчагіна
Remove ads

Верашча́гіна (руск.: Верещагино) — горад1952 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Верашчагінскага раёна Пермскага краю. Насельніцтва 22 тыс. чалавек (2023). Заснаваны ў 1898 годзе.

Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...

Размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы раёна на скрыжаванні чыгуначнай магістралі Масква — Уладзівасток і аўтамабільнай дарогі міжраённага значэння Сіва — Вялікая Саснова.

Remove ads

Эканоміка

Склад і структура гаспадарчага комплексу Верашчагіна цесна звязаныя з функцыямі горада як буйнага транспартнага вузла, міжраённага цэнтра захаду Пермскага краю. Гэта адзін з найбольш буйных цэнтраў па вытворчасці тавараў і паслуг на душу насельніцтва. Забеспячэнне функцыянавання горада як транспартнага вузла здзяйсняе чыгуначнае дэпо, майстэрні, нафтабаза, розныя транспартныя і дарожна-будаўнічыя арганізацыі, а таксама розныя прадпрыемствы вытворчай інфраструктуры.

Частка прадпрыемстваў вырабляюць тавары народнага спажывання і занятыя перапрацоўкай сельскагаспадарчай сыравіны — трыкатажная фабрыка (працуе на прывазной сыравіне), мясакамбінат, малаказавод, камбінат хлебапрадуктаў, харчакамбінат. Шэраг прадпрыемстваў забяспечвае дзейнасць транспарту, сельскай гаспадаркі — рамзавод, ПРМЗ, электраэнергетыка і інш. У горадзе маюцца некалькі буйных прадпрыемстваў оптавага і рознічнага гандлю, прадпрыемствы, установы і арганізацыі сацыяльнага і бытавога абслугоўвання насельніцтва.

Remove ads

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads