Вера Аляксандраўна Сізко
музыказнаўца, педагог From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вера Аляксандраўна Сізко́[1] (у дзявоцтве Гадлеўская; 2 сакавіка 1916 — 25 сакавіка 1999) — беларускі музыказнавец, музычны крытык, педагог, даследчык беларускага опернага мастацтва, творчасці беларускіх кампазітараў.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў Верхнядзвінску. Скончыла Мінскі музычны тэхнікум і ў 1940 годзе паступіла вучыцца ў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю[2]. У час Вялікай Айчыннай вайны была эвакуіравана ў Свярдлоўск, потым у Ташкент[2]. У Ташкенце В. А. Сізко паступіла ў Ленінградскую кансерваторыю, якую скончыла ў 1948 годзе ў Ленінградзе і атрымала дыплом гісторыка-педагога[2]. У 1948—1952 і 1954—1957 гадах выкладала гісторыю рускай музыкі і загадвала вучэбнай часткай у Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі імя А. В. Луначарскага і адначасова ў 1948—1974 гадах (з перапынкам)[1] у Мінскім музычным вучылішчы імя М. І. Глінкі. У 1959—1964 гадах працавала на Беларускім радыё: мастацкі кіраўнік, галоўны рэдактар музычнага вяшчання, старшыня музычна-рэпертуарнай камісіі[1]. У 1974—1989 гадах выкладала ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце[1]. У 1973—1976 гадах займала пасаду адказнага сакратара Саюза кампазітараў БССР[2].
Remove ads
Навуковая і творчая дзейнасць
Займалася даследаваннем беларускага опернага мастацтва, творчасці беларускіх кампазітараў, пытаннямі развіцця беларускай музычнай культуры. Публікавала рэцэнзіі на творы беларускіх кампазітараў. Складальнік зборніка артыкулаў пра Р. Шырму, зборніка песень «Спадчына» на вершы Янкі Купалы і Якуба Коласа. Аўтар музычных радыё- і тэлевізійных перадач.
Сярод публікацый:
- Белорусская советская опера. — Мн., 1959.
- И. М. Лученок // Они пишут для детей. Вып. 3. — М., 1980.
- Свет духоўнай музыкі // Мастацтва Беларусі. 1999, № 10.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads