Вернер Арбер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вернер Арбер (ням.: Werner Arber; нар. 3 чэрвеня 1929[1][2][…], Грэніхен[d][3][4][…]) — швейцарскі мікрабіёлаг і генетык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне медыцыны і фізіялогіі ў 1978 годзе разам з Д.Натансам і Г.Смітам за адкрыццё рэстрыкцыйных ферментаў.
Remove ads
Біяграфія
У 1949—1953 гадах вучыўся ў Швейцарскай політэхнічнай школе, дзе займаўся ізатопам Cl-34. Пасля заканчэння політэха ў 1953 годзе пачаў працаваць у біяфізічныя лабараторыі ўніверсітэта Жэневы ў галіне электроннай мікраскапіі. Займаўся даследаваннямі мутантамі бактэрыяфага лямбда, якія ляглі ў аснову яго доктарскай дысертацыі.
У 1958—1960 гадах працаваў ва ўніверсітэце Паўднёвай Каліфорніі, затым зноў вярнуўся ў Жэневу. У 1971 годзе перайшоў ва ўніверсітэт Базеля.
14 студзеня 2011 года стаў кіраўніком Папскай акадэміі навук. Ён стаў першы пратэстантам, які заняў гэты пост[11].
Аўтар навуковых прац па вывучэнні структуры і функцыянавання віруснага геному.
Сфармуляваў прынцып штамаспецыфічнай рэстрыкцыі і мадыфікацыі ДНК. У 1962 годзе адкрыў новы клас ферментаў, якія спецыфічна ўзаемадзейнічаюць з ДНК і дзеянне якіх накіравана супраць чужароднай ДНК.
Remove ads
Зноскі
- Werner Arber // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Werner Arber // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- https://www.pas.va/en/academicians/ordinary/arber.html Праверана 13 сакавіка 2025.
- NNDB — 2002.
- www.ae-info.org
- Протестант стал главой Папской Академии Наук http://news.christusimperat.org/ru/protestant-stal-glavoi-papskoi-akademii-nauk#point Архівавана 17 студзеня 2011.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads