Версальскі ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Версальскі ўніверсітэт, поўная афіцыйная назва Версаль-Сен-Кантэн-ан-Івелінcкі ўніверсітэт (фр.: Université de Versailles-Saint-Quentin-en-Yvelines) — французская дзяржаўная эксперыментальная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Версаль.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Гэта адзін з чатырох новых універсітэтаў, адкрытых у рэгіёне Іль-дэ-Франс пасля ўніверсітэцкай рэформы 2000 года. У ім навучаецца каля 14 000 студэнтаў, штат супрацоўнікаў складае да 800 чалавек, працуе 1 400 выкладчыкаў і даследчыкаў, а таксама яшчэ каля 300 знешніх выкладчыкаў. Універсітэт выкладае курсы ў галіне прыродазнаўчых і сацыяльных навук, паліталогіі, інжынерыі, тэхналогій і медыцыны. Ён таксама прапануе міждысцыплінарныя курсы, якія ахопліваюць узаемасувязі паміж эканомікай, этыкай, прыродным асяроддзем і ўстойлівым развіццём. Універсітэт з’яўляецца адным з асацыяваных членаў федэратыўнага Парыж-Саклейскага ўніверсітэта.
Remove ads
Зноскі
- ministère de l'Enseignement supérieur et de la Recherche data.gouv.fr: Plateforme ouverte des données publiques françaises — 2011. Праверана 15 снежня 2023.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads