Ямніцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Я́мніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Ямнае.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Ямнінскі сельсавет у складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай акругі БССР з цэнтрам у вёсцы Ямнае. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Клятное, сельсавет перайменаваны ў Клятнянскі сельсавет[1][2]. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Быхаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. Пасля вайны цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ямнае, 16 ліпеня 1954 года — вернуты ў вёску Клятное[3]. 11 красавіка 1960 года Дунайкоўскі, Мокраўскі і Клятнянскі сельсаветы аб’яднаны ў Ямніцкі сельсавет з цэнтрам у вёсцы Ямніца, у склад Верхнятошчыцкага сельсавета перададзены вёскі Дзедава і Хамічы[4]. 4 чэрвеня 1965 года з часткі сельсавета зноў утвораны Мокраўскі сельсавет (18 населеных пунктаў: Зарэчча, Лапша, Людкоў, Мазкі, Малінаўка, Мокрае, Падклённе, Падлессе, пасёлак РТМС, пасёлак цагельнага завода, Пянюгі, Сапяжынка, Сушчоў, Сядзібка, Сядзіч, Трасцівец, Холстава і Хутар)[5]. 10 студзеня 1969 года з часткі сельсавета зноў утвораны Дунайкоўскі сельсавет. 19 жніўня 2011 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дунайкоўскага сельсавета (9 населеных пунктаў: Барсукі, Вязьма, Гамарня, Дзедава, Дунаёк, Праточнае, Тартак, Уюн, Хамічы)[6].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 697 чалавек[7], з іх 94,1 % — беларусы, 3,3 % — рускія, 1,7 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года (19 населеных пунктаў) — 940 чалавек[9].
Зноскі
- Клятное // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2008. — 728 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0409-9. С. № 265
- Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
- Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads