Верцялішкаўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Верцялі́шкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Верцялішкі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Гродзенскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. У 1974 годзе на тэрыторыі сельсавета ўзнік пасёлак Берагавы[1]. 22 снежня 1975 года ў склад сельсавета з Путрышкаўскага сельсавета перададзены вёскі Казіміроўка і Тужаўляны[2]. 25 чэрвеня 1979 года ў склад сельсавета з Абухаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Быльчыцы, Жытомля, Завадзічы, Талочкі і Цыдзікі)[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 5649 чалавек[4], з іх 71,7 % — беларусы, 17,5 % — палякі, 8,0 % — рускія, 1,2 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 5279 чалавек[6].
Remove ads
Зноскі
- Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 9 студзеня 1974 г. № 9-VIII Аб найменаванні населеных пунктаў, якія ўзніклі на тэрыторыі Верцялішкаўскага і Каробчыцкага сельсаветаў Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 2 (1412).
- Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 8 (1490).
- Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 25 чэрвеня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 19 (1609).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads