Ветлівыя людзі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Ветлівыя людзі» або «зялёныя чалавечкі»[1] — эўфемізм[2] для абазначэння ваеннаслужачых Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі ў ваеннай форме без апазнавальных знакаў і знакаў адрознення, якія дзейнічалі на тэрыторыі Крыма без ведама і згоды ўрада Украіны[3][4]. Тэрмін атрымаў распаўсюджанне з канца лютага — пачатку сакавіка 2014 года[5][6][заўв 1].

З пераходам у пачатку красавіка 2014 года пратэстаў на Паўднёвым усходзе Украіны ў фазу адкрытага ўзброенага супрацьстаяння «ветлівымі людзьмі» пачалі называць таксама фарміраванні прарасійскіх сепаратыстаў, якія захапілі шэраг аб’ектаў у Данецкай і Луганскай абласцях[7][8].
Remove ads
Узнікненне тэрміна
Тэрмін быў выпадкова прыдуманы 28 лютага 2014 года блогерам Жывога Журнала Барысам Рожыным (colonelcassad), які ўспамінаў пазней пра гэта так[4]:
Асабіста мне, проста спадабаўся выраз «ветліва» ў стаўленні да невядомых асоб, якія захопліваюць стратэгічныя аб’екты, фармальна не раскрываючы свайго інкогніта, таму як жарт (бо ўсё ў Крыме цудоўна разумелі, хто гэта і адкуль) у стылі «але мы ж з вамі ведаем хто-гэта», выкарыстаў пару разоў выраз «ветлівыя людзі», без усякай задняй думкі, што гэта будзе мець хоць нейкія наступствы, акрамя смяшкоў у некалькіх чытачоў, якія магчыма звернуць увагу на выраз, якім мне спадабаўся.
Выраз «ветлівыя людзі» хутка ўвайшоў ва ўжытак, калі ў канцы лютага — пачатку сакавіка 2014 года стратэгічныя аб’екты ў Крыме былі заняты невядомымі людзьмі ў камуфляжнай форме без апазнавальных знакаў і знакаў адрознення[5]. Яны не ўступалі ў гутаркі з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, пры гэтым паводзілі сябе «вельмі ветліва», пра што 28 лютага ўпершыню паведаміла выданне «Политнавигатор»[9][10]:
«Прыкладна ў гадзіну ночы захоплены аэрапорт Сімферопаля — тымі ж людзьмі. Са зброяй, дужыя, у такім жа адзенні. Начальнік аховы паведаміў, што яго людзей ветліва папрасілі выйсці», — сказаў суразмоўца агенцтва.
У перыяд крымскіх падзей з’явіўся і выраз «зялёныя чалавечкі», паходжанне якога звязана як з колерам камуфляжу ўзброеных асоб, так і з фактам іх незразумелага паходжання[2]. Украінскі тэлеканал 1+1 сцвярджаў, што тэрмін «зялёныя чалавечкі» быў прыдуманы мясцовымі жыхарамі Крыма[11].
Украіна, многія краіны свету, НАТА[12], а таксама некаторыя расійскія крыніцы[5][13] лічылі, што ўзброенымі людзьмі без знакаў адрознення з’яўляліся ваеннаслужачыя Расійскай Федэрацыі.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, а таксама міністр абароны РФ Сяргей Шайгу заяўлялі, што невядомыя ўзброеныя людзі, якія блакуюць украінскія ваенныя аб’екты ў Крыме, не з’яўляюцца расійскімі ваеннаслужачымі[14][15][16][17]. Пазней, падчас «прамой лініі», Пуцін прызнаў, што расійскія ваенныя «забяспечвалі ўмовы для свабоднага волевыяўлення» на рэферэндуме пра статус Крыма[18], а 24 кастрычніка 2014 года ён таксама прызнаў, што расійскія войскі блакіравалі ўкраінскія вайсковыя падраздзяленні[19], пры гэтым у інтэрв’ю тэлеканалу ARD ён заяўляў, што гэты факт «мы ніколі не хавалі»[20].
Remove ads
Ваенны аспект
У адпаведнасці з канцэпцыяй гібрыднай вайны, групы спецпрызначэння без апазнавальных знакаў скрытна перакідаюцца на тэрыторыю праціўніка з мэтай дэстабілізацыі дзяржаўнай улады, для чаго ўжываюцца наступныя метады[3]:
- сілавы захоп дзяржаўных устаноў;
- падбухторванне да масавых беспарадкаў;
- тэхнічная і баявая падтрымка мясцовых інсургентаў, радыкальных сепаратыстаў і да т.п.
Названыя дзеянні могуць здзяйсняцца і без фармальнага абвяшчэння вайны, што дае магчымасць агрэсару некаторы час адмаўляць уласную прычаснаць да падзей і весці эфектыўную інфармацыйную вайну.
Экіпіраванне
На «ветлівых людзях» былі выяўлены элементы найноўшай расійскай распрацоўкі — экіпіроўкі «Ратнік». Гэта экіпіроўка пачала паступаць у расійскія войскі ў першым квартале 2014 года[21].
Remove ads
Гл. таксама
Заўвагі
- Мем «ветлівыя людзі» характэрны для расійскіх СМІ, замежная прэса выкарыстоўвае мем «зялёныя чалавечкі» (Гл. напрыклад: «The future of NATO:NATO flexes its muscle memory»)
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads