Ветэрынар
Спецыяліст, які лечыць хваробы жывёл. From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ветэрынар (Ветэрынарны ўрач) — спецыяліст з вышэйшай або сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, які займаецца лячэннем жывёл (ветэрынарыяй) і спадарожнымі абавязкамі [1]. У Беларусі спецыялістаў у галіне ветэрынарыі рыхтуе Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны.

Месца працы
Ветэрынарныя урачы працуюць:
- у ветэрынарных клініках;
- на ветэрынарных станцыях;
- у заапарках;
- на прадпрыемствах па гадоўлі сельскагаспадарчых жывёл;
- на пунктах кантролю прадуктаў і сыравіны жывёльнага паходжання;
- сабакагадоўчых гадавальніках, зверафермах, рыбгасах.
Абавязкі
У спіс жывёл, абавязковых да вывучэння ветэрынарам, уваходзяць коні, буйныя і дробныя сельскагаспадарчыя жывёлы, свінні, сабакі, кошкі, трусы, мышыныя, птушкі і інш. Ветэрынары вывучаюць іх анатомію, фізіялогію, патафізіялогію, мікрабіялогію. Акрамя агульных дысцыплін ветэрынарны урач павінен ведаць прыватныя — прыватная фізіялогія (напрыклад, сабакі), хваробы пчол і рыб, ветэрынарна-санітарная экспертыза жывёльнай сыравіны (скура, шкура, мяса, малако, рыба, і г.д.)
- Правядзенне нутраскурнага тэсту на алергію у сабакі
- Ветэрынарны шпіталь
- Вымярэнне крывянага ціску у коткі
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads