Водла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Во́дла (руск.: Во́дла[1][2]) — рака на паўднёвым усходзе Карэліі ў Расіі.
Выцякае з Водлвозера вытокамі Сухая Водла і Вама (даўжынёй 35 і 20 км адпаведна[3]), упадае ў Анежскае возера. Даўжыня ракі 149 км, плошча вадазбору 13 700 км²[1][3]. Расход вады вады каля 130 м³/сек[1]. Упадае ў Анежскае возера з усходу каля пасёлка Шальскі[3].
Па Водле наўгародцы выходзілі да Белага мора і на раку Паўночная Дзвіна. Вадаспад Падун, які знаходзіцца ў 138 км ад вусця водле, служыў перашкодай для судоў, і яго прыходзілася абыходзіць волакам. На поўдзень ад вусця Водла знаходзіцца мыс Бесаў Нос, які даў назву вялікай групе шырока вядомых Анежскага петрогліфаў, а ў 30 км вышэй па цячэнні — гістарычны горад Пудаж.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads