Вожык (рэпер)

беларускі рэпер From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вожык, сапраўднае імя Дзмітрый Васілевіч Зайко (нар. 22 студзеня 1987, Сянно) — беларускі рэп-выканаўца.

Хуткія факты Вожык, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Працаваў метадыстам па фальклоры[1], займаўся народнымі танцамі, а таксама стварыў фальклорны гурт «Крывія»[2] і быў яго мастацкім кіраўніком[3].

Творчасць

Адзін з самых папулярных рэп-выканаўцаў Беларусі[1]. Вядомы сваёй палітычнай сатырай і рамантычнай лірыкай[4].

Пачаў творчую дзейнасць у складзе фармацыі ТА «Лопата» у 2004 годзе[5].

У 2010 годзе выступіў на конкурснай праграме фестываля «Басовішча»[6].

У 2011 годзе выпусціў дэбютны альбом «У віры падзей»[7].

Пасля вялікага перапынку ў 2015 годзе пры падтрымцы «Арт Сядзібы» прадставіў міні-альбом «Лікёры»[8].

У 2017 годзе вырашыў паспрабаваць свае сілы ў нацыянальным адборы на Еўрабачанне. Для гэтага Вожык запісаў песню «Забі, Божа» ў стылі фолк-хіп-хоп. Асновай трэка стала народная песня, якая была запісаная падчас збору фальклору ў 1997 годзе ў вёсцы Раманоўка Сенненскага раёну[1].

За дзень да прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі выпусціў песню «9 мільёнаў»[9].

У траўні 2023 года прэзентаваў сваю праграму «Дзевяць мільёнаў» на канцэрце ў Батумі, куды Вожык пераехаў жыць пасля палітычнага пераследу ў Беларусі[10].

Remove ads

Грамадзянская пазіцыя

У 2020 годзе падпісаў Адкрыты ліст дзеячоў культуры і мастацтва Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем перагледзець вынікі прэзідэнцкіх выбараў, спыніць гвалт, адмяніць чорныя спісы і спыніць ціск на дзеячоў культуры, якія не згодныя з палітыкай беларускіх уладаў[11].

Дыскаграфія

Альбомы

EP

  • Лікёры (2015)[8].
  • Дзевяць мільёнаў (Частка першая) [Летуценнікі] (2021).

Сінглы

  • Бандэра (2014)[13].
  • Абіраем Лукашэнку (2015)[14].
  • Забі, Божа (2017)[15].
  • Дзевяць мільёнаў (2020)[16].

Кліпы

  • Вожык п/у F.L. — На Дняпры (2011)[17].

Удзел у іншых рэлізах

  • ТО Лопата — Привет, кузен! (2009)[18].
  • Zeman — Апельсин (2010)[19].
  • ТО Лопата — Кап-кап (2012)[20].
  • Складанка беларускамоўнай рэп-музыкі «Жалуды» (2013)[21].
  • ZnaROCK — Авітаміноз (2014)[22].
  • Zeman — Коска (2014)[23].
  • Складанка «Сёмы Прэм’ер Тузін» (2014)[24].
Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads