Вожэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Во́жэ (руск.: Во́же[1]) — возера на поўначы Валагодскай вобласці Расіі.
Плошча 422 км². Возера мае авальную форму, выцягнутае з поўначы на поўдзень. Даўжыня возера — 64 км, шырыня ад 7 да 16 км. Сярэдняя глыбіня 1—2 м, найбольшая 5 м. Плошча вадазбору 6260 км². Аб’ём вады ў возеры 1,08 км³. Берагі пераважна нізкія, забалочаныя.
Возера належыць басейну Анегі, па паўночным беразе возера праходзіць мяжа з Архангельскай вобласцю.
У возера ўпадае каля 20 рэк і ручаёў. Сцёк па рацэ Свідзь у возера Лача.
Remove ads
Зноскі
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 95. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads