Вожага
рабочы пасёлак у Валагодскай вобласці Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вожага (руск.: Во́жега) — пасёлак гарадскога тыпу, адміністрацыйны цэнтр Важагодскага раёна Валагодскай вобласці Расіі. Размешчаны каля ракі Вожага (упадае ў возера Вожэ). Чыгуначная станцыя за 140 км на поўнач ад абласнога цэнтра — Волагды, з якой пасёлак таксама звязвае аўтадарога.
Дата ўтварэння пасёлка — 1895 год; яго з’яўленне звязваюць з будаўніцтвам чыгункі Волагда — Архангельск, якое пачалося ў 1894 годзе.
У 1929 годзе Вожага стала цэнтрам Важагодскага раёна ў Валагодскай акрузе Паўночнага края. Статус пасёлка гарадскога тыпу прысвоены Вожазе пастановай Прэзідыума УЦВК ад 10 снежня 1932 года.
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads