Свіцязь (возера, Украіна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свіцязь (укр.: Світязь, раней Світязьке) — возера ва Украіне, найбольшае і самае глыбокае ў групе Шацкіх азёр. Ляжыць на тэрыторыі Шацкага прыроднага нацыянальнага парка (Валынская вобласць).
Remove ads
Назва
М. Фасмер назву возера Свіцязь параўноўваў са старажытнаісландскім Hvíting — назва возера і ракі, ад hvítr «белы»[1].
К. Буга лічыў, што назву Свіцязь у наваколле Навагрудка славяне прынеслі з сабою са сваёй прарадзімы[2].
В. Шульгач тлумачыць гідронім Свіцязь ад праславянскага *sъvitęzь «аб'ект крывой, сагнутай, выпуклай формы», якое ад *sъvit- «звіты, звілісты, крывы»[3].
А. Ванагас і У. Тапароў з гэтай назвай параўноўваюць прускі тапонім Switthe. Далей звязваюць з балцкімі каранямі švait- : švit- : šviet- (svait- : svit- : sviet-) з семантыкай «свяціць, блішчэць», «светлы, блішчасты»[4][5].
А. Рогалеў вылучае ў гідроніме старажытны корань віт-, які мае значэнне «вада», «вільгаць» і выяўляецца на прасторах, дзе распаўсюджаны індаеўрапейскія і фіна-угорскія мовы[6].
Remove ads
Гідраграфія
Плошча возера Свіцязь складае 27 км². Даўжыня возера — 8 км, шырыня — звыш 4 км. Сярэдняя глыбіня 7 м, максімальная — 58,4 м. Аб’ём каля 180 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 30 км.
Катлавіна падоўжаная, няправільнай формы. Берагі нізкія, пясчаныя (шырыня пляжаў ад 5 да 50—60 м), месцамі трапляюцца галька і валуны, асобныя ўчасткі забалочаныя. Маюцца затокі. Прыблізна пасярэдзіне возера ёсць востраў плошчай каля 7 га. Каналамі злучана з воз. Лукі.
Жывіцца атмасфернымі і падземнымі водамі, а таксама за кошт вадаабмену з азёрамі. На дне — сапрапелевыя мулы, пясчаныя і гліністыя адклады, у месцах карставых западзін — мергелі і вапнякі.
Remove ads
Экалогія
Возера добра праграваецца ўлетку, мае чыстую ваду і спадзістае пясчанае дно, карыстаецца папулярнасцю ў турыстаў. Узімку возера замярзае.
З воднай расліннасці пашыраны трыснёг звычайны, рагоз шыракалісты, асака валасістаплодная, казялец даўгалісты, урэчнік плаваючы, чарот азёрны, гарлачык жоўты, гарлачык белы, эладэя канадская і інш.
Водязяцца вугор, лешч, карп, сом канадскі, карась, сіг. Вядзецца рыбалоўства.
Зноскі
- М. Фасмер. Этимологический словарь русского языка. Т. 3. Москва, 1987. С. 582.
- K. Būga. Rinktiniai raštai. III. Vilnius, 1961. P. 884.
- В. В. Лучик. Етимологічний словник топонімів України. Київ, 2014. С. 419.
- A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. V., 1981. С. 322.
- В. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. III // Балто-славянские исследования. 1988—1996. Москва, 1998. С. 290—291.
- А. Ф. Рогалев. Географические названия в калейдоскопе времен. Гомель, 2011. С. 196.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads