Эладэя канадская

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Эладэя канадская
Remove ads

Эладэ́я канадская, Вадзяная зараза[1] (Elodea canadensis) — від раслін роду Эладэя (Elodea) сямейства Жабнікавыя.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Шматгадовыя травяністыя расліны, апушчаныя ў ваду. Сцёблы доўгія, галінастыя. Лісце падоўжнае, празрыстае, сабранае пераважна ў кальчакі. Жаночыя кветкі адзіночныя, дробныя, на доўгіх кветаножках. Мужчынскія кветкі амаль сядзячыя. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна. Расліна на спецыяльных парастках у вегетатыўны перыяд утварае пупышкі і маладое лісце і апускаецца на дно вадаёма, дзе знаходзіцца да пачатку наступнага вегетатыўнага перыяду.

Remove ads

Распаўсюджванне і экалогія

Радзімай эладэі канадскай з'яўляецца Паўночная Амерыка. У сярэдзіне 19 стагоддзя расліна была занесена ў Еўропу, адкуль пашырылася ў Азію, Аўстралію і Афрыку. Хутка размнажаючыся вегетатыўна, расліна запаўняе вадаёмы і перашкаджае суднаходству і рыбалоўству, за што атрымала назвы «вадзяная чума» і «вадзяная зараза».

Выкарыстанне

Зялёную масу раслін выкарыстоўваюць на корм і ў якасці ўгнаення. Вырошчваецца ў акварыумах.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 48. — 160 с. 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads