Казялец даўгалісты

From Wikipedia, the free encyclopedia

Казялец даўгалісты
Remove ads

Казялец даўгалісты[1] (Ranunculus lingua) — від раслін роду Казялец (Ranunculus) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назва

Казялец даўгалісты, казялец балотны, казялец вялікі[2][3].

Батанічнае апісанне

Thumb

Расліна можа дасягаць да 1,5 м у вышыню, мае цёмна-зялёнае сцябло і лінейна-ланцэтнае, доўгае лісце. Цвіце ў пачатку — сярэдзіне лета. На вяршыні прамога моцнага сцябла расцвітаюць адзінкавыя, даволі буйныя — да 4 см у дыяметры, залаціста-жоўтыя кветкі. Плод — зборны арэшак да 2 см у дыяметры.

Расліна ядавітая[4].

Распаўсюджанне

Гэты від можна сустрэць у зарасніках прыбярэжна-водных раслін каля вадаёмаў, на балотах. Распаўсюджаны не дастаткова шырока, таму трапляе на вочы рэдка. У некаторых раёнах Украіны занесены ў рэгіянальныя спісы рэдкіх раслін (Данецкай, Днепрапятроўскай, Закарпацкай, Луганскай, Харкаўскай, Хмяльніцкай абласцей[4]). Ахоўваецца на тэрыторыі Арменіі і шэрагу рэгіёнаў Расіі[4].

Святлолюбівая расліна, гіграфіт, гідрафіт, мезатроф, эўтроф[4].

Таксанамія

  яшчэ 9 сямействаў (па Сістэме APG II), у тым ліку Макавыя   яшчэ каля 400 відаў
       
  парадак Казяльцовакветныя     род Казялец    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Казяльцовыя     від Казялец даўгалісты
           
  яшчэ 44 парадка кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ каля 50 родаў  
     
Thumb
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796
Remove ads

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 109. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927/
  3. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. — Могілев.
  4. Лютик длиннолистный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads