Войт
ураднік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Войт, войтаўства[1] (польск.: Wójt, ням.: Vogt, лац.: advocatus) — абраная службовая пасада наглядчыка ці распарадчыка ў Вялікім княстве Літоўскім, якая ўзначальвала магістрат ў гарадах у XV—XVIII стагоддзях, застарэлы «сельскі стараста».
Гісторыя
Узначальваў мясцовае кіраўніцтва ці самакіраўніцтва (воласці, горада, мястэчка, сяла, вёскі, двара). Войта прызначаў вялікі князь ВКЛ з ліку заможных мяшчан або феадалаў, а прыватнаўласніцкіх гарадоў — іх уладальнікі. Іншага разу войта выбіралі гараджане, напрыклад у Оршы, Пінску, Мазыры. У гарадах, дзе існавала самакіраванне, пасада войта ўводзілася да Магдэбургскага права. Увядзенне пасады войта адначасова з наданнем Магдэбургскага права азначала стварэнне прадугледжаных гэтым правам органаў кіравання. Класічнае Магдэбургскае права зводзіла ролю войта да старшынства на шэфенскім судзе.
Аднак на Беларусі войт паступова набыў правы вышэйшай адміністрацыйнай улады і войтаўскага суда. Меў значныя крыніцы даходаў. Акрамя судовых пошлін, прыбытак войта складаўся са значнай часткі розных натуральных пабораў, долі прыбытку ад рыначнага гандлю, утрымання корчмаў, крам, часам — зямельных падараванняў. Прызначаныя войты часта перакладалі свае абавязкі на ландвойтаў, варагавалі з гараджанамі. Задакументаваныя шматлікія скаргі на незаконныя дзеянні войта.
Remove ads
Іншае
- Асоба, якая наглядала за працай прыгонных сялян і выкананнем імі павіннасцей. Войт, які кіраваў часткай маёнтка, называўся ключ-войтам.
- Кіраўнік гміны ў Заходняй Беларусі ў 1921—1939.
Гл. таксама
Зноскі
- Назва ўрада паводле Статута Вялікага княства Літоўскага 1588
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads