Войцех Пшоняк

Польскі акцёр From Wikipedia, the free encyclopedia

Войцех Пшоняк
Remove ads

Войцех Зыгмунт Пшоняк (польск.: Wojciech Zygmunt Pszoniak; 2 мая 1942(1942-05-02)[1], Львоў[2]19 кастрычніка 2020(2020-10-19)[3], Варшава[3]) — польскі акцёр тэатра, кіно, тэлебачання і кабарэ; таксама тэатральны педагог. У апошнія гады жыў і працаваў таксама ў Францыі.

Хуткія факты Войцех Пшоняк, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 2 мая 1942 года ў Львове.

Пасля 1945 года яго сям’я пераехала ў Глівіцы (Польшча). З 1959 года выступаў у аматарскіх і студэнцкіх тэатрах, у 1961 годзе стварыў аматарскае кабарэ «Чырвоны Жыраф».

Дэбютаваў у балгарскім тэлесерыяле «Здарэнне на тупіковай вуліцы» у 1965 годзе. Акцёрскую адукацыю атрымаў у Дзяржаўнай вышэйшай тэатральнай школе ў Кракаве, якую скончыў у 1968 годзе. Акцёр тэатраў у Кракаве і Варшаве, выступаў таксама ў французскіх тэатрах. У 1974—1980 гадах — выкладчык Тэатральнай акадэміі імя Зельвяровіча ў Варшаве. З 1969 года выступаў у спектаклях польскага «тэатра тэлебачання».

Памёр 19 кастрычника 2020 года ў Варшаве.

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads