Вольга Аляксандраўна Санфірава

Герой Савецкага Саюза From Wikipedia, the free encyclopedia

Вольга Аляксандраўна Санфірава
Remove ads

Во́льга Алякса́ндраўна Санфі́рава (2 мая 1917, Самара — 13 снежня 1944) — удзельніца Вялікай Айчыннай вайны. Камандзір эскадрыллі 46-га гвардзейскага Таманскага Чырванасцяжнага ордэна Суворава начнога бамбардзіровачнага авіяцыйнага палка, гвардыі капітан. Герой Савецкага Саюза (23.2.1945, пасмяротна).

Хуткія факты Вольга Аляксандраўна Санфірава, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

В. А. Санфірава нарадзілася ў горадзе Самара. У сярэдзіне 1930-х гг. разам з сям’ёй пераехала ва Узбекістан у горад Новы Ургенч. Там скончыла 9 класаў школы. Пазней жыла ў горадзе Каломна (Маскоўская вобласць), працавала на заводзе і адначасова вучылася ў аэраклубе. Працавала ва Упраўленні санітарнай авіяцыі, з 1940 года — лётчыкам-інструктарам вучэбнай эскадрыллі Заходне-Сібірскага Упраўлення Грамадзянскай авіяцыі. Са снежня 1941 г. у Чырвонай Арміі. У 1942 годзе скончыла Батайскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў. З мая 1942 г. В. А. Санфірава на фронце. Удзельнічала ў абароне і вызваленні Паўночнага Каўказа, Наварасійска-Таманскай, Кепчынска-Эльтыгенскай, Крымскай і Беларускай аперацый. Здзейсніла 630 начных баявых вылетаў з баявым налётам 875 гадзін.

У ноч на 13 снежня 1944 г. пры вяртання з баявога задання самалёт В. А. Санфіравай быў збіты ў раёне населенага пункта Дамаслаў (Польшча). Экіпаж пакінуў самалёт і прызямліўся на парашутах на міннае поле, дзе В. А. Санфірава загінула. Пахавана ў брацкай магіле ў горадзе Гродна (Беларусь).

Remove ads

Узнагароды

Памяць

  • У гонар В. А. Санфіравай названы вуліцы ў гарадах Самара і Гродна.
  • Помнік у Самары[1].
  • Бюст у горадзе Каломна.
  • Мемарыяльная дошка на будынку аэраклуба ў Каломне.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads