Вольга Аляксееўна Ляшчынская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вольга Аляксееўна Ляшчынская (нар. 30 красавіка 1946, в. Уселюб, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі мовазнавец, педагог. Доктар філалагічных навук (2005), прафесар (2006).
Remove ads
Біяграфія
Скончыла сярэднюю школу ва Уселюбе (1963). У 1963 годзе паступіла на філалагічны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага (спецыяльнасць «Руская мова і літаратура. Беларуская мова і літаратура»), у 1968 годзе — у аспірантуру Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Акадэміі навук БССР, якую закончыла з прадстаўленнем дысертацыі да абароны ў 1971 годзе.
У 1971 годзе пачала выкладаць у Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны (выкладчык кафедры беларускай і рускай моў, прафесар кафедры беларускай мовы). Кандыдат філагагічных навук (1974). Дацэнт (1980).
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Друкуецца з 1971 года. Даследуе праблемы словаўтварэння, лексікалогіі, методыкі выкладання беларускай мовы ў сярэдняй і вышэйшай школе. Выйшла яе манаграфія «Марфемны склад і словаўтварэнне ў школе» (Гомель, 1982). Выдала ў сааўтарстве дапаможнікі: «Зборнік практыкаванняў па лексіцы і стылістыцы» (1974), «Педагагічная практыка студэнтаў — філолагаў» (1983), «Асновы маўлення і стылістыкі беларускай мовы» (1992).
Аўтар больш за 330 навуковых і метадычных прац, звязаных з пытаннямі лексікалогіі і фразеалогіі сучаснай беларускай мовы, стылістыкі і культуры маўлення, лексікаграфіі, тэрміназнаўства, анамастыкі, лінгвадыдактыкі, лінгвакультуралогіі, у тым ліку манаграфій, вучэбных дапаможнікаў з грыфам Міністэрства адукацыі, слоўнікаў, шматлікіх артыкулаў, апублікаваных не толькі ў рэспубліканскіх навуковых зборніках і часопісах, але і ў разнастайных замежных выданнях.
Навуковыя інтарэсы: словаўтварэнне; лексікалогія; лексікаграфія; фразеалогія; фразеаграфія; культура мовы; стылістыка; лінгвакультуралогія; лінгвадыдактыка[1].
Выбраныя працы
- Ляшчынская, В. А. Марфемны склад і словаўтварэнні ў школе: манаграфія / В. А. Ляшчынская. — Гомель, 1982.
- Зборнік практыкаванняў па лексіцы і стылістыцы: дапаможнік / В. А. Ляшчынская [і інш.]. — 1974.
- Педагагічная практыка студэнтаў-філолагаў: дапаможнік / В. А. Ляшчынская [і інш.]. — 1983.
- Асновы маўлення і стылістыкі беларускай мовы: дапаможнік / В. А. Ляшчынская [і інш.]. — 1992.
- Практыкаванні па лексіцы і стылістыцы (1984, разам з А. А. Станкевіч)[2].
Remove ads
Узнагароды
- медаль «За працоўныя заслугі» (2021)[3];
- нагрудны знак «Выдатнік адукацыі Рэспублкі Беларусь» (2014);
- ганаровыя граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2005, 2008).
Зноскі
- ЛЯШЧЫНСКАЯ ВОЛЬГА АЛЯКСЕЕЎНА Архівавана 13 чэрвеня 2021.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 149. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads