Вольга Аляксандраўна Лапо

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вольга Аляксандраўна Лапо (19 красавіка 1948, Гомель) — беларуская артыстка балета. Узнагароджана медалём Францыска Скарыны (2020).[1][2]

Хуткія факты Вольга Аляксандраўна Лапо, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 1967 годзе скончыла Беларускае харэаграфічнае вучылішча, у 1982 годзе — Мінскі інстытут культуры.

У 19671988 гадах — артыстка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. Дэбютавала партыяй Сольвейг («Пер Гюнт» на музыку Э. Грыга).

Танцоўшчыца лірыка-драматычнага плана, з поспехам выступала ў камедыйных ролях. Выконвала галоўныя партыі ў класічных і сучасных балетах: Марыя («Бахчысарайскі фантан[ru]» Б. Асаф’ева), Кітры («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Папялушка («Папялушка[ru]» С. Пракоф’ева), Ева («Стварэнне свету» А. Пятрова), Каламбіна («Арлекінада» Р. Дрыга), Джулія («Альпійская балада» Я. Глебава), Фрыгія («Спартак[ru]» А. Хачатурана), Радысачка («Чыпаліна[ru]» К. Хачатурана), вальс («Шапеніяна[ru]» на музыку Ф. Шапена).

У 19891992 працавала ў Дамаску (Сірыя), дзе арганізавала першую дзіцячую балетную школу ў Акадэміі мастацтваў.

Выкладчыца ў Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа.[1]

У 2016 годзе ў выдавецтве «Чатыры чвэрці» выйшла дакументальная аповесць пра балет «Саркис и Лаппочка», галоўныя героі якой — Віктар Саркісьян і Вольга Лапо.[3]

Сям’я

Муж — народны артыст Беларусі Віктар Саркісьян.[1]

Remove ads

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №452.(недаступная спасылка)
  2. Gala Lokhova Архівавана 23 студзеня 2022.: «Саркис и Лаппочка»

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads