Вольга Мікалаеўна Грамыка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вольга Мікалаеўна Грамыка (нар. 13 верасня 1978, Вінніца, Украіна) — беларуская пісьменніца. Піша на рускай мове.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася апоўначы з 13 на 14 верасня 1978 года ў Вінніцы. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці мікрабіялогія. Працавала ў адным з НДІ Мінска. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Замужам, мае сына.
Паводле звестак «Беларускага расследавальніцкага цэнтра», сужэнцам Вольгі Грамыка з’яўляецца беларускі бізнесмен Аляксандр Зайцаў[1].
Першыя кнігі былі напісаны ў жанры гумарыстычнага фэнтэзі, «Верныя ворагі» ў жанры гераічнага. Выдаецца з 2003 года.
Remove ads
Творчасць
Творы Вольгі Грамыка адрознівае іронія, часам пераходзячая ў сарказм. Галоўнымі героямі яе кніг з’яўляюцца персанажы, якія ў традыцыйнай фэнтэзі адносяцца да адмоўных: ведзьмы, вампіры, пярэваратні, драконы, тролі, манціхоры і іншыя. Дзве кнігі — «Плюс на мінус» і «Космабіёлухі» былі напісаны ў суаўтарстве з рыжскім пісьменнікам Андрэем Уланавым.
У Інтэрнэце вядомая пад псеўданімамі Ведзьма або Volha. Таксама фанаты творчасці Грамыка часта называюць яе ВБП, што значыць — Вялікая Беларуская (альбо Белорская — па месцы дзеяння некалькіх яе кніг) Пісьменніца.
Remove ads
Зноскі
- «Саший» Зайцев (у него опять ФК в Бресте) обходит санкции фирмой ксендза с молитвой от «демона войны» и фиктивно развелся с украинской женой, считающей их свадьбу унылым говном (руск.). Трыбуна (22 красавіка 2023). Праверана 22 мая 2024.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads