Трыбуна (вэб-партал)

cпартыўны сайт From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Трыбуна» (by.tribuna.com, першапачатковая назва goals.by) — найбуйнейшы беларускі спартыўны вэб-партал. Сайт змяшчае спецыялізаваныя раздзелы і сервісы: статыстыку, расклад гульняў, турнірныя табліцы, блогі чытачоў, статусы. Галоўны рэдактар — Алег Гаруновіч.

Хуткія факты «Трыбуна», URL ...
Remove ads

Гісторыя

11 чэрвеня 2010 года быў заснаваны Максімам Беразінскім пад назвай Goals.by.

У 2014 годзе ўвайшоў у холдынг Tribuna Digital, які ўключыў у сябе вядучы расійскі спартыўны сайт Sports.ru  (укр.) і Tribuna.com  (укр.). З таго часу партал працуе па адрасе by.tribuna.com.[1]

У лютым 2020 года беларуская «Трыбуна» вырашыла развівацца аўтаномна, у той час як уладальнікі кампаніі прадалі сайт Sports.ru  (укр.) інвестыцыйнаму фонду Аляксея Нячаева[2].

Remove ads

Рэпрэсіі (2020—2021)

Са жніўня 2020 года сайт «Трыбуны» заблакаваны ў Беларусі[3][4].

Журналіст выдання Дзмітрый Руто быў затрыманы 1 чэрвеня 2021 года за бел-чырвона-белы шалік у аўто і асуджаны на 15 сутак адміністратыўнага арышту[5].

Журналіст Аляксандр Івулін быў арыштаваны 15 лістапада 2020 года ў Мінску, калі праходзіў марш памяці Рамана Бандарэнкі[6]. 30 снежня суд Маскоўскага раёна Мінска прысудзіў Івуліну штраф у памеры 30 базавых велічынь паводле арт. 23.34 КаАП[7]. 3 чэрвеня 2021 года быў затрыманы зноў[8]. 4 чэрвеня быў асуджаны да 30 сутак арышту нібыта за бела-чырвона-белы сцяг на акне кватэры паводле ч. 3 арт. 24.23 КаАП судом Фрунзенскага раёна Мінска (суддзя — Юлія Блізнюк)[9][10]. Пасля 30 сутак арышту ён на волю не выйшаў, і стала вядома, што журналіст абвінавачваецца ў здзяйсненні крымінальнага злачынства паводле арт. 342 КК (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак)[11]. 5 ліпеня 2021 года сумеснай заявай васьмі арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Івулін быў прызнаны палітычным зняволеным[12].

6 жніўня 2021 года суд Чыгуначнага раёна Віцебска  (бел. (тар.)) прызнаў матэрыялы «Трыбуны» экстрэмісцкімі. Рашэнне было прынята па хадайніцтве ГУБАЗіК, якое ўгледзіла ў іх «матэрыялы, якія заклікаюць да экстрэмісцкай дзейнасці»[13].

У снежні 2023 года Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь абвясціла «Трыбуну» экстрэмісцкім фарміраваннем[14].

Remove ads

Вядомыя аўтары

Зноскі

  1. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2021. Праверана 5 кастрычніка 2021.
  2. У Беларусі заблакавалі Sports.ru. Белсат (22 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2021. Праверана 22 мая 2021.
  3. Сярод заблакаваных — мегапапулярны спартовы сайт By.tribuna.com. Наша Ніва (22 жніўня 2020). Праверана 2 красавіка 2024.
  4. Журналиста «Трибуны» Александра Ивулина оштрафовали за участие в акции (руск.). Медиазона (30 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2021. Праверана 7 жніўня 2021.
  5. Спортивный журналист Александр Ивулин стал подозреваемым по уголовному делу (руск.). Могилев.Онлайн (3 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2021. Праверана 7 жніўня 2021.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads