Беларускі расследавальніцкі цэнтр

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Беларускі расследавальніцкі цэнтр — незалежны сродак масавай інфармацыі, які спецыялізуецца на аналітычных жанрах журналістыкі. Цэнтр вырабляе пяць відаў кантэнту — журналісцкія расследаванні, антыфейк, а таксама аналітычныя рэпартажы, навінавыя праграмы і эканамічныя агляды[1].

Хуткія факты Беларускі расследавальніцкі цэнтр, URL ...
Remove ads

Гісторыя

Беларускі расследавальніцкі цэнтр быў створаны ў 2018 годзе[2].

У снежні 2022 года Беларускі расследавальніцкі цэнтр далучыўся да Глабальнай сеткі журналістаў-расследавальнікаў[en]. Таксама ў 2022 годзе цэнтр стаў сябрам Цэнтра па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці[en][3].

Цэнзура

Каманда БРЦ з’ехала з Беларусі с пачаткам пагрому незалежных медыя ў 2021 годзе, у межах якога разграмілі мінскую студыю цэнтра[1].

29 чэрвеня 2021 года сайт БРЦ быў заблакаваны ў Беларусі[1].

У кастрычніку 2022 года па заяве пракуратуры горада Мінска інфармацыйная прадукцыя Беларускага расследавальніцкага цэнтра, а таксама лагатыпы, якія змяшчаюць абрэвіятуру «BIC» і словы «Belarusian Investigative Center» былі прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі»[4].

У верасні 2023 года Вярхоўны суд Беларусі прызнаў БРЦ экстрэмісцкай арганізацыяй[5].

31 ліпеня 2024 года стала вядома, што журналістаў Беларускага расследавальніцкага цэнтра Станіслава Івашкевіча і Сяргея Чалага ўнеслі ў базу вышуку МУС Расіі[6].

Remove ads

Расследаванні

У студзені 2022 года Беларускі расследавальніцкі цэнтр разам з Re:Baltica і Delfi Estonia апублікаваў матэрыял-расследаванне, у якім паказалі трохразовы рост экспарту нафты з Беларусі ў Эстонію пры параўнанні паказчыкаў за 2021 і 2020 гады. 4 лютага 2022 года Эстонія абвясціла пра ўвядзенне дадатковых санкцый датычна Беларусі ў выглядзе прыпынення транзіту вугальнай нафты[7].

Пасля расследавання БРЦ і The Guardian улады Вялікабрытаніі замарозілі лонданскую маёмасць Саіда Гуцарыева, сына «кашалька» Лукашэнкі Міхаіла Гуцарыева, на 200 мільёнаў долараў[8][няма ў крыніцы].

У снежні 2022 года бізнесмена Саўлюса Гірчыса, які ўдзельнічаў у схеме нелегальнага продажу беларускага лесу ў ЕС праз Казахстан і Кыргызстан, у выніку расследавання БРЦ выключылі са сваёй палітычнай партыі[9].

Пасля сумеснага расследавання з Siena пра спосабы абыходу санкцый супраць «Гродна Азот», Літва канфіскавала беларускія ўгнаенні на мільёны еўра і ўзмацніла меры кантролю на мяжы[10].

Таксама БРЦ выпусціў расследаванні пра беларускія кампаніі і VIP-персон, такіх як «БелАЗ»[11], «Беларуськалій»[12], «Белшына»[13], «Гродна Азот»[14][15], «Інтэграл»[16], Dana Holdings[17], Ірына Абельская[18], Аляксей Алексін[19], Мікалай Варабей[20], Міхаіл Гуцарыеў[21], Аляксандр Зайцаў[22], Павел Тапузідзіс[23], Аляксандр Шакуцін[24][25][26], Сяргей Цяцерын[27], Юрый Чыж[28] і Віктар Шэйман[29], а таксама пра міграцыйны крызіс на мяжы паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам[30], вываз у Беларусь дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны[31], расійскі фільтрацыйны лагер для украінцаў у Нароўлі[32], крадзеж Расіяй украінскага зерня і ўдзел у ім бізнэсменаў з Беларусі[33]. Некаторыя з расследаванняў БРЦ праводзіліся сумесна з OCCRP, Кіберпартызанамі, Белсатам, Радыё Свабода і мясцовымі расследавальніцкімі СМІ.

Праграмы

  • Навіны з Чалым
  • Чалы: Эканоміка
  • Weekly Top Fake (WTF) — штотыднёвае шоу, якое выкрывае фальшывыя навіны ў беларускіх і расійскіх СМІ. Праграма-падпісант кодэкса прынцыпаў Міжнароднай сеткі праверкі фактаў Інстытута Пойнтэра[en][34].

Узнагароды

Журналісты БРЦ — лаўрэаты нацыянальнай прэміі «Вольнае слова» Беларускай асацыяцыі журналістаў за расследаванні ў 2018, 2019, 2020 і 2021 гадах. На «Вольным слове» у 2021 годзе каманда БРЦ атрымала першае месца ў катэгорыі «Аналітыка»[35].

Зноскі

  1. Белорусские журналисты-расследователи продолжают работу из-за рубежа (руск.). ГОЛОС АМЕРИКИ (20 ліпеня 2022). Праверана 31 ліпеня 2024.
  2. Belarusian Investigative Center (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2023. Праверана 11 ліпеня 2023.
  3. Беларускі расследавальніцкі цэнтр уступіў у GIJN . belarusfiles.org. Праверана 31 ліпеня 2024.
  4. Прызналі «экстрэмісцкім» Беларускі расследавальніцкі цэнтр . Наша Ніва (31 кастрычніка 2022). Праверана 31 ліпеня 2024.
  5. Свабода, Радыё. Журналістаў Беларускага расьсьледніцкага цэнтру абвясьцілі ў міждзяржаўны вышук . Радыё Свабода (31 ліпеня 2024). Праверана 31 ліпеня 2024.
  6. The Belarus-Baltics trade war (англ.). Bne IntelliNews[en] (9 лютага 2022).
  7. Jolly, Jasper. The sanctioned oligarch’s son and a £160m London property empire (англ.). The Guardian (24 мая 2022). Праверана 31 ліпеня 2024.
  8. Шарунас Черняускас, Алесь Ярошевич, Мигле Кранцевичюте. Бывший тюремщик из Литвы пошел на сделку в миллион долларов с находящимся под санкциями белорусским БелАЗом (руск.). OCCRP (25 лістапада 2021).
  9. Аляксандр Ярашэвіч. З «Каронай» на чале. Як Павел Тапузідзіс далучыўся да «фальшывага транзіту» і пабудаваў бізнес-імперыю. Беларускі расследавальніцкі цэнтр (1 сакавіка 2022). Праверана 19 красавіка 2024.
  10. Maryna Volkava, Kyrylo Ovsianyi, Andrei Shauliuha. Журналисты обнаружили фильтрационный лагерь российских военных в Беларуси (руск.). OCCRP (28 лістапада 2024).
  11. Узнагароды . belarusfiles.org. Праверана 31 ліпеня 2024.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads