Вольга Міхайлаўна Барысевіч
акцёр і тэатральны рэжысёр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вольга Міхайлаўна Барысе́віч (4 ліпеня 1903, г. Порт-Артур — 13 верасня 1947) — беларускі савецкі тэатральны рэжысёр[2].
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Беларускую драматычную студыю ў Маскве ў 1926 годзе. З 1926 артыстка БДТ-2 (цяпер тэатр імя Я. Коласа). З 1931 года рэжысёр-асістэнт Беларускай студыі оперы і балета, з 1933 года рэжысёр Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР[2].
Творчасць
Паставіла оперы «Яўген Анегін» П. Чайкоўскага (1933), «Севільскі цырульнік » Дж. Расіні (1934), «Трыльбі» А. Юрасоўскага (1940), «Казкі Гофмана » Ж. Афенбаха (1941), «Чыа-Чыа-сан» Дж. Пучыні (1945), «Русалка » А. Даргамыжскага (1946)[2]. Была суаўтарам лібрэта оперы «Кветка шчасця» А. Туранкова[3].
Работы Барысевіч адрозніваліся пошукамі сцэнічнай формы, яркай творчай фантазіяй[2].
Remove ads
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы — Мн.: 1996. — С. 333. — 480 с. — ISBN 978-985-11-0061-9
- Борисевич Ольга Михайловна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 74. — 737 с. — 50 000 экз.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads