Вольга Таполя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вольга Таполя, сапраўднае імя Вольга Зубко (1902 — ?; псеўданімы: Зубко-Штайнвэч; крыптанімы В. Т-я) — беларуская пісьменніца.
Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Падчас нямецкай акупацыі працавала ў «Беларускай газэце» і выдавецтве «Менск». З лета 1944 года — на эміграцыі. Жыла ў Лавінгене (Баварыя), пазней ў лагеры DP Ватэнштэт. 5 студзеня 1945 года брала ўдзел у заснавальным сходзе літаратурнага згуртавання «Шыпшына». У 1948 годзе вярнулася у Беларускую ССР. Друкавалася ў газеце «Голасе Радзімы» і беларускіх эміграцыйных перыядычных выданнях. Аўтар кніг «Сьнягурка і мурка» (1946), «Маці» (1948).
Remove ads
Творчасць
Друкавацца В. Таполя пачала ва «Узвышшы», дзe змяшчала рэцэнзіі, літаратуразнаўчыя артыкулы пад сваім сапраўдным прозвішчам — Зубко. Актыўна друкавалася яна й на эмiграцыi – у часопiсах «Новае жыцьцё», «Шыпшына», пiсала вершы, прозу, пакiнула цiкавыя ўспамiны: пра Тодара Кляшторнага, пра Янку Купалу.
Творы
- Безназоўнае // Шыпшына. — 1947. — Год III. — № 7. — С. 34 — 39.
- Маці. — [Ватэнштэт], 1948. — 5 с.
- Навальніца. Урывак з раману «Дачка» // Шыпшына. — 1947. — Год III. — № 6. — С. 20 — 29.
- Прыгоды сумленнага юнака // Шыпшына. — 1947. — Год II. — № 4. — С. 32 — 38.
- Спатканьне з Купалам / В. Т-я // Апошнія весткі. — 1948. — № 4. — С. 5.
- Сустрэча // Шыпшына. — [1946]. — № 1. — С. 31.
- Сьнягурка і мурка: П’еса для дзяцей у 2-х дзеях. — [Ватэнштэт: лягер АБЦ, 1946]. — 5 с.
- Ялінка // Зьвіняць ЗваныСьвятой Сафіі. — [1947]. — № 7. — С. 10 — 12.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads