Вольга Трацяк

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вольга Трацяк (нар. 22 лістапада 1979, Гродна) — беларуская мовазнаўца. Доктар[1], кандыдат філалагічных навук[2], выкладчыца кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта[3], у 2018—2019 гадах выконвала абавязкі загадчыка кафедры.

Хуткія факты Вольга Трацяк, Дата нараджэння ...

Апроч выкладання беларускай мовы пры Варшаўскім універсітэце Вольга Трацяк з’яўляецца: сябрам Камісіі сертыфікацыі валодання беларускай мовай, сябрам Галоўнага камітэта Алімпіяды беларускай мовы ў Польшчы, каардынатарам прыёмнай кампаніі (старшыня прыёмнай камісіі факультэту прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэту), каардынатарам раскладу заняткаў Кафедры Беларусістыкі[4].

Аўтарка 13 навуковых прац з галіны мовазнаўства (сацыялінгвістыка, дыялекталогія, тапанімія і інш.). Займалася аналізам афіцыйных айконімаў беларуска-польскага памежжа ў святле моўнай палітыкі Польшчы і Беларусі.

У 2019 годзе прымала ўдзел у Восьмым Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі з дакладам «Мадэль Колба ў навучанні беларускай мове як замежнай»[5].

З 2019 года з’яўляецца ініцыятарам і арганізатарам правядзення міжнароднай акцыі «Беларуская дыктоўка» пры кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы[6][3][2].

Remove ads

Зноскі

  1. Paweł Bobołowicz. 21 lutego 2023 roku odbędzie się białoruskie dyktando na Uniwersytecie Warszawskim. Радыё Унэт (15 лютага 2023). Праверана 15 лютага 2023.
  2. К.ф.н. Вольга Трацяк. Katedra Białorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego. Праверана 3 лютага 2023.
  3. Вольга Трацяк. Секцыя 11. Літаратуразнаўства і лінгвістыка // Восьмы Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі. — Вільня, Літва, 27—29 верасня 2019. — С. 145. — 200 с.(недаступная спасылка)
  4. Беларуская дыктоўка прайшла ў Варшаўскім унівэрсытэце. Польскае Радыё (22 лютага 2019). Праверана 3 лютага 2023.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads