Вольга Юр’еўна Бялова
беларуская паэтэса, драматург From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вольга Юр’еўна Бялова (руск.: Ольга Юрьевна Белова; нар. 1985, Магілёў) — беларуская паэтэса, драматург.
Remove ads
Біяграфія
Вольга Бялова нарадзілася ў 1985 годзе ў Магілёве.
У 2008 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці «літаратурная праца (драматургія)». Працавала настаўнікам па класе тэатра і кіраўніком узорнай тэатральнай студыі «В точку!» дзяржаўнай установы адукацыі «Магілёўская дзіцячая школа мастацтваў № 1».[1]
Піша на рускай і беларускай мовах. Друкавалася ў газетах і часопісах «Магілёўскія ведамасці», «Літаратура і мастацтва», «Нёман», «Маладосць», у калектыўных зборніках Саюза пісьменнікаў Беларусі «Прыдняпроўе: Магілёўшчына літаратурная».[2]
У 2015 годзе выйшла першая кніга Вольгі Бяловай «Шчасце» — зборнік вершаў і п’ес на рускай і беларускай мовах. У 2016 годзе выйшла другая кніга вершаў «29».[3][4] Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2016 года.
Вольга Бялова перамагла на ўсерасійскім конкурсе «Лапа Азора-2016».[5][6]
П’еса пісьменніцы «Прыгоды Заранкі і Янкі» ішла ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Янкі Купалы ў 2008 годзе.[7] Спектакль, пастаўлены ў 2010 годзе па матывах п’есы Вольгі Бяловай «Пчолка Зуза», уваходзіць у рэпертуар Магілёўскага абласнога тэатра лялек.[8]
У 2022 годзе выйшла інтэрв’ю на тэлеканале Беларусь 3 у аўтарскай перадачы Навума Гальперовіча «Суразмоўцы».[9]
У 2025 годзе ў выдавецкім доме «Звязда» выйшла казачна-таямнічая гісторыя Вольгі Бяловай «Савелій, Ліхтарык і Чароўная фарбачка».[10]
Вольга Бялова працуе выкладчыцай у Магілёўскім дзяржаўны каледжы мастацтваў, кіраўніком тэатра «Атмасфера».
Remove ads
Узнагароды
- Прызёр Усерасійскага конкурсу «Лапа Азора»(2016)[11][3]
- Прэмія Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта «Дасягненне» ў намінацыі «Літаратурная дзейнасць» (2017)
- Прэмія аблвыканкама ў сацыяльнай сферы ў намінацыі «Культура і мастацтва» (2019)[1]
- Лаўрэат Прэміі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму ў сферы культуры і мастацтва за 2021 год у намінацыі «Тэатральнае, экраннае, цыркавое мастацтва»[12]
Remove ads
Кнігі
- Шчасце
- 29
- Настроение осень
- Савелій, Ліхтарык і Чароўная фарбачка
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads