Вослепна

возера ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Во́слепна, Сле́пня, Васле́пна[1] — возера ў Беларусі ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Лужаснянка (прыток Заходняй Дзвіны). За 22 км на ўсход ад горада Гарадок.

Хуткія факты Вослепна, Слепня, Морфаметрыя ...

Плошча люстра возера складае 1,96[2] км², даўжыня 3,29[2] км, найбольшая шырыня 1,21[2] км. Даўжыня берагавой лініі 9,92[2] км. Найбольшая глыбіня 8 м, сярэдняя 4,5 м. Плошча вадазбору 9,43[2] км².
Катлавіна возера складанага тыпу, выцягнутая з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны пераважна стромкія, вышынёй 5—10 м. Берагавая лінія звілістая, утварае залівы і мысы. Літаральная зона вузкая. Дно возера плоскае, выслана ілам і сапрапелем. На возеры 7 астравоў агульнай плошчай 7[2] га.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць ручаі, выцякае пратока (ручай) у возера Вымна. Зарастае каля 20 % плошчы возера. Надводная прыбярэжная расліннасць займае паласу шырынёй да 30 м і да глыбіні 2 м. Падводная расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 3 м.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, акунь, судак, язь, плотка, лінь, мянтуз і іншыя віды рыб. На возеры адзначаны гнездаванні гогаля звычайнага.

Батанічны заказнік «Вослепна»[3].

Падчас Вялікай Айчыннай вайны на беразе возера Вослепна знаходзіўся партызанскі аэрадром[4].

Remove ads

Гл.таксама

Зноскі

  1. Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. У 5-і т. Т.2 / Рэд. кал.: П. У. Броўка і інш. Мн.: Гал. рэд. БелСЭ, 1979. — Т. 2. — 752 с. 15 000 экз.
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. 10 000 экз.
  3. О Программе социально-экономического развития Городокского района на 2006–2010 годы(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2012. Праверана 24 студзеня 2012.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads