Лужаснянка
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лужасня́нка, Лужасянка — рака ў Гарадоцкім і Віцебскім раёнах Беларусі, правы прыток ракі Дзвіна.
Даўжыня Лужаснянкі 32 км. Плошча вадазбору 700 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 м/км.
Remove ads
Назва
На думку В. Жучкевіча, назва ракі Лужаснянка можа быць вытлумачана са славянскіх слоў луг альбо лужасна (ложасна) — улонне, дзіцячае месца[2].
Асноўныя прытокі
- Праваруч: Громаць, Кабішчанка, Храпаўлянка.
Агульныя звесткі
Выцякае з возера Вымна на поўнач ад вёскі Хабаты Гарадоцкага раёна, цячэ ў межах Гарадоцкага ўзвышша, вусце каля чыгуначнай станцыі і вёскі Лужасна за 2 км ад паўночна-заходняй ускраіны Віцебска.
Даліна скрынкападобная, на вялікім працягу вузкая, шырынёй 200—400 м. Абалона двухбаковая і перарывістая, часам адсутнічае; шырыня 80—100 м. Рэчышча звілістае, шырынёй 12—20 м, у высокай плыні 5 м.
У басейне Лужаснянкі азёры Вымна, Сосна, Плаў, Прэнц, Вослепна, Арлейка, Пярвішчанскае, Цыганова, Рогава, Болецкае і іншыя.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads