Горн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Горн (ісп.: Isla Hornos) — востраў у паўднёвай частцы архіпелага Вогненная Зямля, належыць Чылі і ўваходзіць у склад правінцыі чылійская Антарктыка. На востраве знаходзіцца знакаміты мыс Горн. Востраў вядомы як самая паўднёвая частка Паўднёвай Амерыкі, аднак на самой справе такімі з’яўляюцца астравы Дыега-Рамірэс, якія ляжаць за 200 км паўднёвей. Востраў Горн належыць да групы астравоў Эрмітэ (ісп.: Islas Hermite), якія адносяцца да архіпелага Вогненная Зямля. Востраў мае шырыню 2 км і даўжыню каля 6 км. Максімальная вышыня вострава — 425 м.
На востраве ёсць маяк, невялікая капліца, жылыя і дапаможныя памяшканні, метэастанцыя, а таксама помнік — скульптура ў выглядзе абрысу альбатроса, прысвечаная маракам, якія загінулі пры спробах абагнуць мыс Горн[1]. Востраў уваходзіць у склад нацыянальнага парку Каба-дэ-Орнас (ісп.: Parque nacional Cabo de Hornos).
Востраў складзены ў асноўным гранітамі мелавога ўзросту, на паўночным захадзе знаходзяцца вулканічныя скалы юрскага ўзросту. У нізінах расце тарфяны мох.
Remove ads
Галерэя
- Метэастанцыя
- Маяк
- Востраў Горн
- Манумент Каба-дэ-Орнас
Зноскі
- Манумент Каба-дэ-Орнас(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2005. Праверана 19 ліпеня 2014.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads