Мелавы перыяд

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мелавы перыяд, мел або мелавая сістэма (ад назвы характэрнай горнай пароды) — трэцяя (апошняя) сістэма мезазойскай эратэмы (эры). Адпавядае трэцяму перыяду мезазойскай эры геалагічнага развіцця Зямлі. Пачалася каля 137 млн. гадоў назад, доўжылася каля 70 млн. гадоў. Выдзелена ў 1822 годзе бельгійскім геолагам[1] Ж. Амаліусам д'Алуа.

Remove ads

Дзяленне мелавага перыяду

Падзяляецца на 2 аддзелы (эпохі) і на 13 ярусаў (вякоў).

Больш інфармацыі сістэма, аддзел ...


Некаторыя даследчыкі адносяць берыяскі ярус да юры, а дацкі да палеагену.

Адклады мелавога перыяду, пераважна верхняга аддзела, шырока развіты на платформах (Усходне-Еўрапейская, Паўночна-Амерыканская, Афрыканская і Аўстралійская) і ў межах геасінкліналей (Міжземнаморскі геасінклінальны пояс).

Remove ads

Геалогія

У раннемелавую эпоху ўсе платформы былі прыўзняты, на іх намнажаліся кантынентальныя асадкі. У геасінклінальных абласцях фарміраваліся вулканагенна-асадкавыя тоўшчы, якія ў познамелавую эпоху перакрыліся пераважна вапняковымі тоўшчамі.

На мяжы ранняга і позняга мелу і ў канцы позняга мелу адбываліся інтэнсіўныя працэсы тэктагенезу, што асабліва праявіліся ў Ціхіаакіянскім геасінклінальным поясе.

У пачатку позняга мелу, у выніку апускання вялізных участкаў сушы азначаных платформ, пачалася найбольшая ў гісторыі Зямлі познемелавая трансгрэсія, адметная намнажэннем магутных тоўшчаў карбанатных парод, у т.л. пісчага мелу.

Да гэтага часу адносіцца распад гіганцкага мацерыка Пангея, разам з Гандванай і Лаўразіяй.

Remove ads

Расліннасць

Арганічны свет істотна змяніўся ў другой палове ранняга мелу. У складзе расліннасці шырокае развіццё атрымалі пакрытанасенныя (платаны, лаўры, магноліі, эўкаліпты і інш.), хвойныя (секвоі, цісавыя, кіпарысавыя).

Жывёльны свет

У жывёльным свеце значнага росквіту дасягнулі фарамініферы і галаваногія малюскі (аманіты, белемніты), якія з'яўляюцца кіруючымі відамі для пабудовы стратыграфічнай схемы мелавых адкладаў.

Карысныя выкапні

З адкладамі мелавога перыяду звязаны шматлікія радовішчы баксітаў, фасфарытаў, вуглёў, нафты, мергельна-мелавых парод, трэпелаў, гіпсоў і інш.

Мелавы перыяд на Беларусі

На тэрыторыі Беларусі адклады мелавога перыяду пашыраны на поўдні ад шыраты Мінска, прадстаўлены ўсімі ярусамі, акрамя берыяскага і дацкага. Верхні аддзел падзелены на фарамініферах на 15 рэгіянальных зон.

Ніжнемелавыя (даальбскія) адклады развіты на паўднёвым усходзе (Прыпяцкі прагін, паўднёва-усходні схіл Варонежскай антэклізы), прадстаўлены некарбанатнымі пясчана-алеўрыта-гліністымі пародамі, якія маюць у сабе фарамініферы, споры і пылок, альбскія — на захадзе і ўсходзе плошчы пашырэння мелавых адкладаў (некарбанатныя глаўканіта-кварцавыя пясчаныя пароды са спікуламі губак, луской і зубамі рыб, пеліцыподамі, спорамі і пылком). Магутнасць ніжнемелавых адкладаў да 77,5 м.

Верхнемелавыя пароды развіты на ўсёй плошчы пашырэння мелавых адкладаў, па далінах Дняпра, Сажа і іх прытокаў выходзяць на паверхню. Складзены 2 тоўшчамі: тэрыгенна-карбанатнай (вапняковыя пяскі, пясчаністы мел) і карбанатнай (мергельна-мелавыя). Трапляюцца карбанатна-крамяністыя пароды (каньякскі ярус). Па ўсёй тоўшчы шмат фарамініфер, астракод, зрэдку брахіяподы, пеліцыподы, белемніты. Магутнасць 338 м (паўднёва-заходні схіл Варонежскай антэклізы) і 241 м (Валынская монакліналь).

З адкладамі мелавога перыяду звязаны радовішчы мергельна-мелавых і крэменязёмістых парод, фасфарытаў.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads