Камода (востраў)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Камода (востраў)map
Remove ads

Камода (індан.: Pulau Komodo) — востраў у групе Малых Зондскіх астравоў, на захад ад вострава Флорэс. Уваходзіць у склад Інданезіі. Плошча — 390 км². Насельніцтва (2006 г.) — 2000 чал.

Хуткія факты Камода, Характарыстыкі ...
Remove ads

Геаграфія

Востраў Камода з’яўляецца часткай архіпелага Малыя Зондскія астравы. Знаходзіцца ў 25 км на захад ад вострава Флорэс, у 20 км на ўсход ад вострава Сумбава, у 1420 км на паўднёвы ўсход ад Джакарты, сталіцы Інданезіі. Даўжыня — каля 40 км, найбольшая шырыня — 17,4 км.

Востраў мае вулканічнае паходжанне. Сфарміраваўся ў выніку працэсу субдукцыі (напаўзання акіянічных пліт, гл. Тэктоніка пліт). Берагі маюць значныя вылучыны, часцяком паднятыя, скалістыя. Пейзаж вострава характарызуецца чаргаваннем вузкіх далін з плато і ўзгор’ямі. Найвышэйшая гара Араб дасягае 823 м над узроўнем мора.

Клімат трапічны. Вільготны сезон працягваецца са снежня да пачатку красавіка. У студзені сярэдняя колькасць ападкаў набліжаецца да 278 мм. Астатні перыяд засушлівы. Сярэдняя гадавая тэмпература 30 °C — 32 °C.

Remove ads

Прырода

На востраве Камода знойдзена 254 віды раслін, якія маюць азіяцкае і аўстралійскае паходжанне. Большасць з іх прыстасавана да засушлівага клімату вострава. Значная частка тэрыторыі пакрыта густымі ксерафітнымі хмызнякамі.

Найбольш вядомы прадстаўнік фаўны Камода — камодскі варан, які з’яўляецца найбуйнейшай у свеце яшчаркай. Акрамя таго, тут жывуць дзікія буйвалы, алені, макакі, кажаны, коні, дзікі, цыветы, марскія і наземныя птушкі. Воды каля Камода насяляюць прыкладна 1000 відаў розных марскіх жывёл, у тым ліку акулы, скаты, марскія чарапахі і г. д.

Remove ads

Ахова і інфраструктура

Востраў Камода з’яўляецца часткай нацыянальнага парка Камода, што ўваходзіць у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

На Камода знаходзіцца адзіны населены пункт — аднайменная вёска, каля якой дзейнічае прычал для суднаў з вострава Флорэс. Жыхары займаюцца сельскай гаспадаркай, аднак яе развіццё абмежавана правіламі аховы дзікай прыроды. Галоўная галіна мясцовай эканомікі — турызм. Наведвальнікі прыязджаюць пераважна для назірання за жыццём знакамітых камодскіх варанаў, аднак на Камода таксама маюцца магчымасці для пляжнага адпачынку і нырання з аквалангам. Турыстаў прымае спецыялізаваны цэнтр нацыянальнага парка.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads