Кажаны

падатрад рукакрылых From Wikipedia, the free encyclopedia

Кажаны
Remove ads

Кажаны (Microchiroptera) — падатрад рукакрылых, які аб’ядноўвае большую частку відаў гэтага атрада. Адрозніваюць 20 сямействаў, больш за 800 відаў.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Даўжыня цела да 14 см. Пярэднія канечнасці ў выглядзе скурыстых крылаў. Зубы дробныя, вострыя. Зрок развіты слаба. Арыентуюцца ў прасторы з дапамогай рэхалакацыі. Гетэратэрмныя (у перыяд спакою тэмпература цела залежыць ад тэмпературы асяроддзя). Ва ўмовах умеранага і халоднага клімату зімой упадаюць у спячку, некаторыя мігрыруюць.

Пашырэнне

Thumb
Кажаны на паштовай марцы Беларусі

Пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках; на Беларусі 15 відаў, найбольш пашыраны вячэрніца рыжая, начніца вадзяная, начніца вусатая, вушан звычайны, нетапыр-карлік і кажан двухколерны. Селяцца ў пячорах, дуплах дрэў, на гарышчах. Утвараюць калоніі.

Асаблівасці біялогіі

Большасць насякомаедныя. Нараджаюць 1—2 дзіцяняці. Жывуць 15—20 гадоў[1].

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads