Кергелен
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Архіпелаг Кергелен, або Астравы Кергелен (фр.: Îles Kerguelen, Archipel de Kerguelen, афіцыйна — Archipel des Kerguelen альбо Archipel Kerguelen) — група астравоў у паўднёвай частцы Індыйскага акіяна (-49.25, 69,58333349°15′ пд. ш. 69°35′ у. д. / 49,25° пд. ш. 69,583333° у. д. (G)), якая складаецца з аднаго вялікага вострава і каля 300 маленькіх астравоў і скал.

Архіпелаг Кергелен — частка Французскіх Паўднёвых і Антарктычных тэрыторый.
Адлегласць архіпелага да ўзбярэжжа Антарктыды складае прыкладна 2000 кіламетраў, 3,4 тыс. км — да Рэюньёна і каля 4,8 тыс. км да Аўстраліі.
Remove ads
Гісторыя
Архіпелаг быў адкрыты ў лютым 1772 года французскім мараплаўцам Івам Жазэ дэ Кергеленам. У 1776 годзе архіпелаг наведаў знакаміты Дж. Кук.
Астравы да пачатку XX стагоддзя выкарыстоўваліся як месца палявання на цюленяў і кітабойная база, пакуль жывёліны не былі практычна знішчаны.
У 1940 годзе на востраў здзейснілі высадку члены экіпажа германскага крэйсера «Атланціс». Адзін з маракоў загінуў падчас стаянкі ў выніку няшчаснага выпадку і быў пахаваны на Кергелене. Яго пахаванне завецца Самымі Паўднёвымі могілкамі нямецкага салдата.
З 1949 года на востраве вядуцца навукова-даследчыя працы, метэаралагічныя назіранні і запускі гукавых ракет(звычайна «Arcas», «Dragon» і «Eridan»). З 1970-х гадоў на востраве знаходзіцца станцыя спадарожнікавай сувязі.
Remove ads
Ахова
У 2006 годзе ўключаны ў склад Нацыянальнага запаведніка Французскіх Паўднёвых тэрыторый.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кергелен
- Афіцыйны сайт Архівавана 3 чэрвеня 2016.
- Афіцыйны сайт
- Архіпелаг Кергелен
- Паўднёвыя і Антарктычныя тэрыторыі
- Фатаграфіі вострава Кергелен Архівавана 9 студзеня 2016.
- Апісанне і фота вострава Кергелен
- Грошы вострава Кергелен — 100 Кергеленскіх франкаў Архівавана 18 ліпеня 2011.
- Феадасійскі музей грошай. Сувенірныя манеты Астравоў Кергелен Архівавана 10 лістапада 2011.
Для паляпшэння артыкула па геаграфіі пажадана |
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads