Мантэкрыста
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мантэкрыста (італ.: Isola di Montecristo, у перакладзе з італьянскай «Гара Хрыста») — востраў у Міжземным моры, уваходзіць у склад Тасканскага архіпелага.
Плошча - усяго 12 км ², але ён з'яўляецца адным з самых вядомых астравоў Міжземнага мора, галоўным чынам, дзякуючы раману А. Дзюма "Граф Монтэ-Крыста".
Мантэкрыста быў вядомы яшчэ ў часы плаванняў фінікійцаў, але засяленне пачалося з XI стагоддзя, калі на востраве быў пабудаваны манастыр. У XVI стагоддзі адбыўся напад піратаў, і да канца XIX стагоддзя востраў служыў прыстанкам піратаў і кантрабандыстаў.
У наш час востраў абвешчаны запаведнікам, доступ туды строга абмежаваны. Толькі нешматлікія групы турыстаў і навуковых работнікаў наведваюць востраў. На востраве пастаянна пражывае толькі сям'я наглядчыка.
Remove ads
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мантэкрыста
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads