Маіаа

From Wikipedia, the free encyclopedia

Маіааmap
Remove ads

Маіаа (фр.: Maiao; таіц.: Mai’ao, літаральна «кіпцюр птушкі») — востраў у Французскай Палінезіі. Уваходзіць у групу Наветраных астравоў Таварыства. Плошча — 9 км². Насельніцтва (2012 г.) — 335 чалавек.

Хуткія факты Маіаа, Характарыстыкі ...
Remove ads

Геаграфія

Маіаа месціцца за 105 км на захад ад Таіці. Уяўляе сабою вапняковае плато на падводным узвышшы вулканічнага паходжання. Найвышэйшы пункт — 154 м. Даўжыня з поўдня на поўнач — 5,5 км, найбольшая шырыня з захаду на ўсход — 4,25 км. Берагі атачае каралавы рыф. Два ўнутраныя возеры Рота-Іці і Рота-Рахі надзвычай салёныя, населеныя салялюбнымі арганізмамі, якія надаюць азёрнай вадзе блакітны і зялёны колеры.

Remove ads

Гісторыя

У мінулым востраў Маіаа меў назву Тубуаі-Ману і, відавочна, быў населены выхадцамі з Тубуаі. Паводле падання, некаторы час ім кіраваў правадыр Тэраатафету, які займаўся людажэрствам, за што быў забіты падданымі. Пазней уладу атрымалі нашчадкі манархаў з Хуахінэ.

Маіаа быў адкрыты ў 1767 г. брытанскай экспедыцыяй на чале з С. Уолісам. У 1897 г. далучаны да каланіяльных валоданняў Францыі.

У 1920-я гг. сюды пераехаў брытанец Эрык Лоўфард Троўэр. Ён вырашыў авалодаць востравам, каб арганізаваць на ім здабычу фасфатаў, для чаго пачаў гандляваць з астравіцянамі еўрапейскімі таварамі, у тым ліку алкагольнымі напоямі ў крэдыт. Сярод яго даўжнікоў апынуўся правадыр Ну’у-а-Тауніўа. У 1928 г. Э. Л. Троўэр адсудзіў у яго ўчастак, які займаў большую частку Маіаа. Астравіцяне звярнуліся за дапамогай да французскага губернатара ў Папеэтэ. У 1934 г. гандляр быў вымушаны пакінуць востраў, яго зямельная маёмасць перайшла да каланіяльнай адміністрацыі і пазней была перададзена кааператыву, створанаму тубыльцамі. У 1936 г. быў выдадзены загад, які забараняў іншаземцам знаходзіцца на Маіаа болей за 48 гадзін і абмяжоўваў продаж алкаголю. У 1989 г. загад быў адноўлены толькі з некаторымі папраўкамі.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads