Меро (востраў)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Меро (востраў)map
Remove ads

Меро (англ.: Mayreau) — востраў архіпелага Грэнадзіны (Малыя Антыльскія астравы). Уваходзіць у склад дзяржавы Сент-Вінсент і Грэнадзіны. Агульная плошча — 4 км². Насельніцтва (2015 г.) — 271 чал.

Thumb
Карта
Хуткія факты Меро, Характарыстыкі ...

Востраў Меро месціцца на падводнай вулканічнай платформе за 56 км на паўднёвы захад ад вострава Сент-Вінсент. Найвышэйшы пункт — 61 м над узроўнем мора. На поўдні вылучаецца замкнёная лагуна Салт-Пан. Ёсць 3 крыніцы прэснай вады. Клімат трапічны засушлівы.

Першыя насельнікі з’явіліся на Меро ў XVIII ст., аднак з-за неспрыяльных умоў жыхары некалькі разоў пакідалі востраў. У канцы XIX — пачатку XX ст. ён быў населены рыбакамі.

У 2003 г. на Меро з’явілася электрычнасць, пачалося будаўніцтва гасцёўняў для турыстаў. У нашы дні турызм з’яўляецца асновай мясцовай эканомікі. Меро прыцягвае сваёй блізкасцю да запаведніка Табага-Кіс.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads