Патмас

From Wikipedia, the free encyclopedia

Патмасmap
Remove ads

Па́тмас, Патм (грэч. Πάτμος) — невялікі грэчаскі востраў на паўднёвым усходзе Эгейскага мора, у 70 км ад Турцыі, адзін з Паўднёвых Спарадскіх астравоў. Плошча — 34,6 км². Колькасць насельніцтва — 3044 чалавек (2001). Галоўны горад — Патмас (грэч. Πάτμος — Skala), з добрай гаванню.

Хуткія факты Патмас, Характарыстыкі ...
Remove ads

Геаграфія

Thumb
Востраў Патмас. На версе гары — манастыр Іаана Багаслова, трохі ніжэй злева — манастыр над пячорай Апакаліпсісу

Працягласць берагавой лініі каля 63 кіламетраў; найвышэйшы пункт Патмаса — 269 метраў над узроўнем мора. Востраў скалісты і практычна бязлесны.

Гісторыя

У IV стагоддзі да н.э. на востраве існаваў акропаль. Патмас быў месцам высылкі ў рымлян. Паводле падання, сюды быў сасланы апостал Іаан Багаслоў і ў адной з пячор меў адкрыццё, якое легла ў аснову Апакаліпсіса.

На Патмасе знаходзіцца адзін з найбуйнейшых у Грэцыі манастыр Іаана Багаслова, заснаваны святым Хрыстадулам у 1088 годзе. У ім знаходзіцца багаты збор рукапісаў, апісанне якога выдадзена манахам Сакеліянам у Афінах.

Пасля падзення Канстанцінопаля ў 1453 г. востраў даў прытулак тысячы бежанцаў, частка якіх засталася на востраве. Некаторы час быў пад кантролем венецыянцаў, якія ў 1537 годзе здалі Патмас без бою туркам. І пад венецыянскім і пад турэцкім кантролем насельніцтва вострава заставалася выключна грэчаскім. У 1669 г. тут была заснавана вядомая ва ўсёй Грэцыі Патмаская акадэмія, якая ўнесла вялікі ўнёсак у захаванне і развіццё грэчаскай асветы. У 17711774 падчас Міжземнаморскай экспедыцыі тут знаходзілася база Расійскага флоту.

Востраў вядомы таксама ва ўсёй Грэцыі і як месца нараджэння Ксантас Эмануіла (1772—1852) аднаго з трох грэчаскіх патрыётаў, якія заснавалі ў 1814 г. у Адэсе тайнае таварыства «Філікі Этэрыя», якое падрыхтавала вызваленне Грэцыі ад турэцкага панавання.

Жыхары Патмаса ўдзельнічалі ў вызваленчай вайне Грэцыі 1821-29 гг., але паводле міжнародных пагадненняў востраў застаўся па-за межамі адроджанай грэчаскай дзяржавы.

У 1912 годзе падчас Турка-італьянскай вайны востраў Патмас быў акупаваны італьянцамі.

Востраў вернуты ў склад Грэцыі ў 1948 годзе па выніках Другой сусветнай вайны.

У 1980 годзе Патмас і Родас прынялі першую пленарную сесію Змяшанай міжнароднай камісіі па багаслоўскім дыялогу, яе тэмай стала абмеркаванне пытання «Таінства царквы і еўхарыстыя ў святле тайны Святой Тройцы».

Remove ads

Культура

Кожны год, у канцы жніўня, на востраве праходзіць Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads