Філікі Этэрыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Філікі Этэрыя
Remove ads

«Філікі Этэрыя» (грэч. Φιλική Εταιρεία), альбо «Таварыства сяброў» ці «Таварыства паплечнікаў», — таемная арганізацыя 19 стагоддзя, мэтай якой было звяржэнне асманскага валадарства ў Грэцыі і стварэнне незалежнай грэчаскай дзяржавы. Таварыства было заснавана ў 1814 годзе ў Адэсе, а яго членамі, у асноўным, былі маладыя фанарыёты з Расійскай Імперыі, сербы і мясцовыя грэчаскія атаманы. Адным з лідараў арганізацыі быў Аляксандр Іпсіланці.

Хуткія факты «Філікі Этэрыя», Адміністрацыйны цэнтр ...

«Філікі Этэрыя» згуляла ключавую ролю ў падрыхтоўцы грэчаскай вайны за незалежнасць. Па яго ініцыятыве ўспыхнулі паўстанні ў Малдаўскім княстве, Валашскім княстве і на Пелапанесе. 1 студзеня (па юліянскім календары) 1822 года Нацыянальны сход у Эпідаўры абвясціў незалежнасць Грэцыі. Праз 15 дзён сцяг Гетэрыі быў заменены на бела-сіні грэчаскі сцяг, пасля чаго таварыства фактычна было распушчана.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads