Піку

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пікуmap
Remove ads

Пі́ку (парт.: Ilha do Pico) — адзін з астравоў Азорскага архіпелага ў Атлантычным акіяне. Плошча — 447 км². Насельніцтва (2011 г.) — 14 148 чал. На Піку знаходзіцца самая высокая гара Азорскіх астравоў — Піку (2351 м).

Хуткія факты Піку, Характарыстыкі ...
Remove ads

Геаграфія

Востраў Піку ўваходзіць у цэнтральную групу астравоў Азорскага архіпелага. Знаходзіцца ў 5,2 км на паўднёвы ўсход ад вострава Фаял, у 18,3 км на поўдзень ад вострава Сан-Жоржы, у 70 км на паўднёвы захад ад вострава Тэрсейра, у 1640 км на захад ад Лісабона, сталіцы Партугаліі. Даўжыня з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход — 46,4 км. Найбольшая шырыня — 16,1 км.

Заходнюю частку Піку займае гара Піку і яе перадгор’і. На паўночным захадзе ад самага берага цягнецца раён вінаграднікаў. Вышэй пачынаюцца лясы. Вышэй за 2000 м сустракаюцца толькі аголеныя лававыя палі. На большай частцы ўсхода размяшчаецца плато Планалту-ды-Ашада з 10 вулканічнымі конусамі (некаторыя з іх вышэй за 1000 м) і кратарнымі азёрамі. Схілы плато стромкія, на паўночным узбярэжжы ўтвараюць шматлікія натуральныя аркі, пячоры, расколіны і тунэлі.

Remove ads

Клімат

Клімат умераны вільготны. Сярэння тэмпература лета — +22,2 °C, зімы — +14,4 °C. Ападкі ў асноўным здараюцца ўзімку. У гэты сезон на вяршыні гары Піку ляжыць снег.

Гісторыя

У першай палове XV ст. партугальцы выкарыстоўвалі востраў Піку для выпасу статкаў свойскай жывёлы. У 1460-х гг. тут з’явіліся перасяленцы з Тэрсейры і Грасіёзы. У XVI ст., калі былі зафіксаваны сталыя вясковыя паселішчы, жыхары Піку актыўна займаліся сельскай гаспадаркай і вытворчасцю фарбавальнікаў для скураной прамысловасці Фландрыі.

Асабліва прыбытковым аказалася вырошчванне вінаграду, увезенага манахамі-францысканцамі. Мясцовае белае віно Verdelho паступова стала важным экспартным таварам. Уладальнікі вінаграднікаў звычайна жылі ў Орце, працавалі на іх сяляне-арандатары. Аднак у сярэдзіне XIX ст. значная частка вінаграднікаў была спустошана філаксерай і грыбковай гнілатой. Гэта прывяло да сталай эміграцыі астравіцян, якія згублі прыбыткі. Многія жыхары Піку працавалі кітабоямі. Пасля забароны здабычы кітоў у 1980-х гг. асноўны занятак тубыльцаў — лоў і перапрацоўка тунцоў.

У 2004 г. 987 га старых віаграднікаў, а таксама гаспадарскіх пабудоў былі ўнесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Спасылкі

Хуткія факты
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads