Орта (Азорскія астравы)

горад на Азорскіх астравах, Партугалія From Wikipedia, the free encyclopedia

Орта (Азорскія астравы)
Remove ads

О́рта (парт.: Horta) — горад на востраве Фаял (Партугалія). У Орце знаходзіцца Заканадаўчая асамблея Азорскіх астравоў. Насельніцтва (2011 г.) - 14 994 чал.

Хуткія факты Краіна, Рэгіён ...
Remove ads

Гісторыя

У 1467 г. фламандскія і партугальскія перасяленцы заснавалі невялікае паселішча на востраве Фаял. Яго сучасная назва — трасфарміраванае імя заснавальніка, фламандца Джоша ван Хюртэра (нідэрл.: Joss van Hürter). У 1498 г. былі пабудаваны ўмацаванні, жыхары атрымалі статус гараджан. У XVI ст. Орта на кароткі час была занята іспанцамі, двойчы вытрымала асаду англійскіх піратаў. У XVII ст. горад стаў адным з цэнтраў ордэна езуітаў.

У 1833 г. правы горада Орта былі пашыраны. У 1847 г. пабудавана новая крэпасць. У Орце некаторы час знаходзілася консульства ЗША. Дзякуючы амерыканскім інвестыцыям у 1876 г. быў пашыраны порт. У 1893 г. праз Орту прайшла трансатлантычная кабельная лінія паміж Еўропай і Паўночнай Амерыкай.

У 1973 г. адчынены аэрапорт2001 г. мае статус міжнароднага). З 1976 г. у Орце працуе Заканадаўчая асамблея Азорскіх астравоў.

Remove ads

Эканоміка

Горад Орта — важны транспартны і камунікацыйны цэнтр Паўночнай Атлантыкі. У ім імкліва развіваецца турызм. Порт Орты прыцягальны для яхтсменаў.

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...

Гарады-пабрацімы

Славутыя мясціны

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads