Санта-Інэс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Санта-Інэ́с (ісп.: Santa Inés) — востраў у заходняй частцы архіпелага Вогненная Зямля. Уваходзіць у склад Чылі. Плошча - 3688 км².
Санта-Інэс — адзін з найбуйнейшых астравоў Паўднёвай Амерыкі. Знаходзіцца ў 2220 км на поўдзень ад Сант'яга, сталіцы Чылі. Адкрыты ў 1520 г. экспедыцыяй Ф. Магелана. Да пачатку XIX ст. на поўначы вострава сяліліся індзейцы-кавескар.
Востраў гарысты. Найвышэйшы пункт - 1371 м. Берагі стромкія, перарэзаныя залівамі і фіёрдамі. У гарах назіраецца сталы ледавіковы покрыў. Флора і фаўна бедныя. На ўзбярэжжы шмат марскіх птушак, цюленяў, навакольныя воды насяляюць кіты і дэльфіны.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads