Дэльфіны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Дэльфіны
Remove ads

Дэльфі́ны — млекакормячыя двух сямействаў: рачных, або прэснаводных дэльфінаў (Platanistoidea) і дэльфінавых (Delphinidae) атрада кітападобных. 24 роды, 53 віды[1].

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

Даўжыня цела 1-10 м, маса да 8 т. У большасці ёсць спінны плаўнік, морда выцягнута ў «дзюбу», зубы шматлікія (больш за 70). Хваставы плаўнік гарызантальны, двухлопасцевы. Скура голая, рознага колеру. Дэльфіны добра арыентуюцца ў вадзе з дапамогай рэхалакацыі і слыху (успрымаюць ваганні ад некалькіх дзясяткаў Гц да 200 кГц). Маюць складаную галасавую сігналізацыю і гукасігнальны (рэхалакацыйны) орган, добра развіта цэнтральная нервовая сістэма: галаўны мозг вялікі, шарападобны, вялікія паўшар’і са шматлікімі звілінамі.

Рачныя дэльфіны пашыраны ў трапічных рэках Паўднёвай Амерыкі, уздоўж Атлантычнага ўзбярэжжа ад Бразіліі да Цэнтральнай Аргенціны, рэках Індыі і Кітая, дэльфінавыя — амаль ва ўсіх морах. Найбольш вядомыя дэльфіны з родаў афаліны, касаткі, белабочкі, марскія свінні і інш. У Чырвонай кнізе МСАП 3 віды дэльфінаў: азёрны (Lipotes vexillifer), індскі (Platanista minor — P. indi), каліфарнійская марская свіння (Phocoena sinus).

Палавая спеласць у 3-5 гадоў. Нараджаюць 1 дзіцяня.

Кормяцца рыбай, галаваногімі малюскамі, ракападобнымі.

Здольныя да гукапераймання. Аб’екты спецыяльных даследаванняў. Лёгка дрэсіруюцца, утрымліваюцца ў акіянарыумах (дэльфінарыях), дзе могуць размнажацца.

Некаторыя віды прамысловыя.

Remove ads

Зноскі

  1. Дэльфіны // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 345. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads